Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніцтва крамы просіць прабачэньня за дыскрымінацыю мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.05.2018 15:47
Крама, якая адмовілася ўзяць на працу беларускамоўнага хлопца, зразумела сваю памылку.
фота: "Віцебскі Кур'ер"

Крама, якая адмовілася ўзяць на працу беларускамоўнага хлопца, просіць прабачэньня. Кіраўніцтва кампаніі «Спорт Ф’южн» папрасіла прабачэньня «за ганебныя паводзіны і недастатковую кампэтэнтнасць свайго супрацоўніка, які перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы».

У лісце ТАА «Спорт Фʼюжн» да хлопца, якога адмовіліся ўзяць на працу, адзначаецца, што працаўнік крамы «Adidas» будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Карыстальнік Twitterʼа @bawola_glowa (Jahor Tubielievič) апублікаваў у сваім акаўнце скрыншоты размовы з прадстаўніком крамы «Adidas», што месціцца ў ГЦ «Корона-Замок». З іх вынікае, што хлопца не возьмуць на працу, бо той размаўляе па-беларуску.

«Я не адмаўляўся размаўляць з пакупнікамі па-расейску. Пра гэта ніхто і не пытаўся», – удакладніў Jahor Tubielievič.

Belsat.eu/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт