Logo Polskiego Radia
Print

З чэрвеня можна будзе паляцець у Турцыю й Балгарыю з Магілёва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.05.2018 15:01
Кіраўніцтва аэрапорта: Калі папулярнасьць рэйсаў захаваецца - сэзон пералётаў можа быць падоўжаны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Hiljon/pixabay.com/CC0 Public Domain

З чэрвеня можна будзе паляцець у Турцыю й Балгарыю з Магілёва
Кіраўніцтва аэрапорта: Калі папулярнасьць рэйсаў захаваецца - сэзон пералётаў можа быць падоўжаны.
1 чэрвеня аднаўляюцца авіярэйсы з магілёўскага аэрапорта ў Турцыю й Балгарыю. Паляцець у цёплыя краіны з абласнога цэнтра можна будзе на працягу ўсяго лета, паведамляе 34travel.me.
У агульнай складанасьці за летні пэрыяд плянуюць ажыцьцявіць 10 вылетаў у Анталью й 8 – у Бургас. Кіраўніцтва Магілёўскага аэрапорта адзначае, што калі папулярнасьць названых рэйсаў захаваецца, то сэзон гэтых пералётаў цалкам могуць падоўжыць.
Лятаць у Турцыю з Магілёва пачалі 2 чэрвеня 2017 году, у Эгіпет – у кастрычніку 2017-га. У Балгарыю першы чартэр адправіўся 13 чэрвеня 2015 году.
Дарэчы, раней у гэтым годзе паведамлялася, што „Магілёўаблтурыст” мае намер у хуткім часе арганізаваць чартэрныя рэйсы ў Кітай і назад. Узімку арганізацыя вяла перамовы з кітайскім партнэрам, аднак пакуль усё так і застаецца ў стадыі абмеркаваньня.
racyja.com/аз

1 чэрвеня аднаўляюцца авіярэйсы з магілёўскага аэрапорта ў Турцыю й Балгарыю. Паляцець у цёплыя краіны з абласнога цэнтра можна будзе на працягу ўсяго лета, паведамляе 34travel.me.

У агульнай складанасьці за летні пэрыяд плянуюць ажыцьцявіць 10 вылетаў у Анталью й 8 – у Бургас. Кіраўніцтва Магілёўскага аэрапорта адзначае, што калі папулярнасьць названых рэйсаў захаваецца, то сэзон гэтых пералётаў цалкам могуць падоўжыць. Лятаць у Турцыю з Магілёва пачалі 2 чэрвеня 2017 году, у Эгіпет – у кастрычніку 2017-га. У Балгарыю першы чартэр адправіўся 13 чэрвеня 2015 году.

Дарэчы, раней у гэтым годзе паведамлялася, што „Магілёўаблтурыст” мае намер у хуткім часе арганізаваць чартэрныя рэйсы ў Кітай і назад. Узімку арганізацыя вяла перамовы з кітайскім партнэрам, аднак пакуль усё так і застаецца ў стадыі абмеркаваньня.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт