Logo Polskiego Radia
Print

Улады Беларусі выдзяляюць сродкі на падтрымку моладзі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.05.2018 15:23
Суму больш за 200 тысяч рублёў прызначыў прэзыдэнцкі спэцфонд.
www.glowimages.com

251,7 тысяч рублёў улады накіруюць на выплату стыпэндый і прэмій навучэнцам, студэнтам і творчым калектывам, якія праявілі сябе на прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах. Беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведнае распараджэньне.

Сродкі на падтрымку таленавітай моладзі выдзеленыя з спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі.

Матэрыяльную дапамогу атрымаюць 16 прадстаўнікоў таленавітай моладзі, для чатырох чалавек прадугледжана гранд-прэмія і званьне ляўрэата з уручэньнем нагруднага знака фонду.

Таксама выдзелена тры гранды на арганізацыю і правядзеньне тэлевізійнага конкурсу «Талент краіны», выставак Студэнцкага цэнтра сучаснага мастацтва Alla prima ды набыцьцё музычных інструмэнтаў для павышэньня прафэсійнага майстэрства навучэнцаў і іх якаснай падрыхтоўкі да міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт