Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: Беларусь не з Расеяй супраць Эўропы й не з Эўропай супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.05.2018 12:01
«Для нас у прынцыпе непрымальнае пытаньне, з кім мы», – сказаў кіраўнік Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выступае на міжнароднай канфэрэнцыі «Ўсходняя Эўропа: у пошуках бясьпекі для ўсіх»,  Менск, 24 мая 2018 годуАляксандр Лукашэнка выступае на міжнароднай канфэрэнцыі «Ўсходняя Эўропа: у пошуках бясьпекі для ўсіх», Менск, 24 мая 2018 годуPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Беларусь не з Расеяй супраць Эўропы й не з Эўропай супраць Расеі, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 мая на міжнароднай канфэрэнцыі «Ўсходняя Эўропа: у пошуках бясьпекі для ўсіх» у Менску. Паводле яго слоў, Беларусь як сувэрэнная дзяржава выразна ўсьведамляе сваё становішча на міжнароднай восі каардынат. «Для нас у прынцыпе непрымальнае пытаньне, з кім мы», – сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсьліў, што зьнешнепалітычныя ініцыятывы Беларусі заключаюцца ў прасоўваньні ідэй партнэрства інтэграцыйных аб'яднаньняў у Вялікі Эўропе, абнаўленьне агульнаэўрапейскага дыялёгу па ўмацаваньні бясьпекі й супрацоўніцтва.
На яго думку, Эўропа можа й павінна паказаць прыклад у вырашэньні пытаньняў паміж Усходам і Захадам, стаць месцам урэгуляваньня надзённых праблем, такіх, як украінскі крызыс. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія ранейшыя рэцэпты пераадоленьня канфліктаў «часта не спрацоўваюць, а новыя яшчэ не выпрацаваныя», ніводная міжнародная праблема (Блізкі Усход, Сырыя, Украіна, КНДР, Іран) рэальна не вырашаецца.
«І нам, Беларусі, і шматлікім краінам Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, прадстаўнікі якіх тут прысутнічаюць, гэта пагражае апынуцца на лініі цывілізацыйнага разлому», – сказаў Лукашэнка.


Беларусь не з Расеяй супраць Эўропы й не з Эўропай супраць Расеі, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 мая на міжнароднай канфэрэнцыі «Ўсходняя Эўропа: у пошуках бясьпекі для ўсіх» у Менску.

Паводле яго слоў, Беларусь як сувэрэнная дзяржава выразна ўсьведамляе сваё становішча на міжнароднай восі каардынат. «Для нас у прынцыпе непрымальнае пытаньне, з кім мы», – сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсьліў, што зьнешнепалітычныя ініцыятывы Беларусі заключаюцца ў прасоўваньні ідэй партнэрства інтэграцыйных аб'яднаньняў у Вялікі Эўропе, абнаўленьне агульнаэўрапейскага дыялёгу па ўмацаваньні бясьпекі й супрацоўніцтва.

На яго думку, Эўропа можа й павінна паказаць прыклад у вырашэньні пытаньняў паміж Усходам і Захадам, стаць месцам урэгуляваньня надзённых праблем, такіх, як украінскі крызыс. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія ранейшыя рэцэпты пераадоленьня канфліктаў «часта не спрацоўваюць, а новыя яшчэ не выпрацаваныя», ніводная міжнародная праблема (Блізкі Усход, Сырыя, Украіна, КНДР, Іран) рэальна не вырашаецца.

«І нам, Беларусі, і шматлікім краінам Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, прадстаўнікі якіх тут прысутнічаюць, гэта пагражае апынуцца на лініі цывілізацыйнага разлому», – сказаў Лукашэнка.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт