Logo Polskiego Radia
Print

Украіна ўпершыню ўвяла санкцыі да беларускіх прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 24.05.2018 15:03
Гандаль абмежаваны зь менскім ТАА «Мир пива» і Мазырскім сьпіртагарэлачным заводам.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарФота: pixabay.com

На сайце Прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі апублікаваны дадатак 2 да рашэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ад 2 траўня 2018 году «Аб увядзеньні і скасаваньні пэрсанальных спэцыяльных эканамічных і іншых абмежавальных захадаў (санкцый)». Менавіта ў гэтым дакумэнце фігуруюць беларускія фірмы — разам з многімі расейскімі, а таксама некаторымі ўкраінскімі.

Абмежаваньне гандлёвых апэрацый тэрмінам на тры гады ўведзена для менскага ТАА «Мир пива». З Мазырскім сьпіртагарэлачным заводам украінскія кампаніі ня змогуць супрацоўнічаць на працягу бліжэйшага году.

Беларускія прадпрыемствы ўпершыню трапілі пад украінскія санкцыі.

«Мир пива» займаецца пастаўкамі мінэральнай вады, украінскага і расейскага піва, гарбаты і кавы. Таксама зьяўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў піва ў кегах для прадпрыемстваў грамадзкага харчаваньня ў Беларусі.

Мазырскі сьпіртагарэлачны завод зь ліпеня 2015 году ўваходзіць у склад алькагольнага холдынгу «Мінск Крышталь груп».

Прычыны, па якіх уведзены санкцыі, пакуль не паведамляюцца. Магчыма, гэта зьвязана з сувязямі, якія беларускія фірмы падтрымліваюць з Расеяй.

Tut.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт