Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі няўхільна даражэе паліва

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 26.05.2018 13:07
Цана бэнзыну залежыць ад кошту бараля нафты.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Sabine Kroschel/

Пры цяперашніх сусьветных цэнах на нафту аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэе, анансаваў старшыня канцэрну "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка.

Паводле яго слоў, "наша стратэгія застаецца ранейшай: адпаведнасьць кошту нафтапрадуктаў і кошту бараля нафты. Сёньня кошт бараля нафты дасягнуў $80. Цяперашні ўзровень цэн нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна адстае ад новага кошту бараля".

Паводле Ляшэнкі, пры $80 за бараль парытэтная цана ва ўмовах беларускага рынку на 92-і і 95-ы бэнзын будзе вагацца паміж 80 і 85 цэнтамі за 1 літар.

Пры зьмяненьні кошту бараля ў большы або меншы бок прапарцыянальна будзе адбывацца і зьмяненьне цэн на аўтамабільнае паліва.

"З улікам сёньняшняга кошту бараля патрэбна будзе павышэньне цэн на аўтамабільнае паліва, [...] гэта будзе ісьці сынхронна з Расейскай Фэдэрацыяй, практычна на 24 працэнты", -- паведаміў І. Ляшэнка.

Павышэньне цэн цяпер адбываецца мінімальным крокам -- на 1-2 капейкі. Так вырашыў урад. Хаця "Белнафтахім", паводле І. Ляшэнкі, хацеў "крыху паскорыць гэты рост, бо ад гэтага залежыць фінансавы дабрабыт прадпрыемстваў, якія пагружаны ў інвэстыцыйныя працэсы".

Belta.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт