Logo Polskiego Radia
Print

Праваслаўныя і католікі сьвяткуюць Тройцу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.05.2018 13:28
У праваслаўі Тройца – адзін з найвялікшых дванадзесятых сьвятаў.
radyjo.net

Праваслаўныя і католікі сёньня, 27 траўня, адзначаюць Дзень Сьвятой Тройцы. Сьвята прысьвечана праслаўленьню Бога Айца, Сына і Духа Сьвятога.

Паводле Евангельля, на пяцідзесяты дзень пасьля Ўваскрэсеньня Хрыста ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыста знаходзіліся ў адной сьвятліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Сьвятога Духа, які, зьявіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах.

Дзень Сьвятой Тройцы адзначаецца ў пяцідзесяты дзень пасьля Вялікадня. У праваслаўі Тройца – адзін з найвялікшых дванаццаці сьвятаў.

У Каталіцкай царквы Спасланьне Сьвятога Духа на апосталаў адзначалі тыдзень таму, а ўласна Дзень Сьвятой Тройцы сьвяткуюць сёньня (57-ы дзень пасьля Вялікадня). У рымскім літургічным календары сьвяты Спасланьня Сьвятога Духа і Дзень Сьвятой Тройцы маюць статус «урачыстасьці».

У Дзень Сьвятой Тройцы ўпрыгожваюць храмы і дамы кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносяць у храм на асьвячэньне букеты з зёлак і кветак.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт