Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятары і сэмінарысты атрымалі адтэрміноўку ад прызыву ў войска

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.05.2018 15:29
Паводле афіцыйнага прадстаўніка касьцёла, адтэрміноўку навучэнцам сэмінарыі далі да лютага наступнага году.
Senlay/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сьвятары і сэмінарысты атрымалі адтэрміноўку ад прызыву ў войска
Інфармацыю аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы сэмінарыстаў і сьвятароў Свабодзе пацьвердзіў прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько.
Паводле афіцыйнага прадстаўніка Каталіцкай царквы, адтэрміноўку навучэнцам сэмінарыі далі да лютага наступнага году. Праўда, дакумэнтаў аб гэтым духавенства ня мае.
«Паперы ніякай афіцыйна не атрымалі. Хлопцам сказалі вусна, што адтэрміноўку атрымалі да лютага», – паведаміў ксёндз Юры Санько.
Старшыня сынадальнага інфармацыйнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы (Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату) протаярэй Сергій Лепін адказаў Свабодзе, што пакуль інфармацыя аб адтэрміноўцы да іх ня трапіла.
У траўні дзясяткі будучых і дзейных каталіцкіх і праваслаўных сьвятароў па ўсёй Беларусі атрымалі позвы з ваенкаматаў. Першыя сэмінарысты і сьвятары мусілі накіравацца ў войска ўжо 28 траўня.
Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы. Ярархі Беларускай праваслаўнай царквы таксама зьвярнуліся па тлумачэньні ў Міністэрства абароны.
Сытуацыя, калі духавенства прызывалі служыць так масава, склалася ўпершыню. Для сэмінарыстаў і сьвятароў раней дзейнічала адтэрміноўка ад войска. Кіраўніцтва сэмінарый рыхтавала сьпісы навучэнцаў і перадавала іх у дзяржаўныя органы. Рашэньне аб адтэрміноўцы штогод прымаў кіраўнік дзяржавы, падпісваючы адмысловы ўказ.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт