Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніка незалежнага прафсаюзу ня выпусьцілі з Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.05.2018 13:13
Міжнародная канфэрэнцыя – гэта недастатковая падстава, каб езьдзiць за мяжу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сьледчыя не дазволілі часова пакінуць краіну старшыні незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзю Фядынічу.

У Беларусі яго абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад аплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Гэта сур’ёзная крымінальная справа, пры якой няма падставаў езьдзіць за мяжу, хіба што толькі, каб падлячыцца. Так патлумачылі прычыну адмовы сьледчыя органы. Пра гэта распавёў прэсавы сакратар РЭП Мікалай Герасіменка.

Гянадзь Фядыніч зьбіраўся паўдзельнічаць у канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у Жэнэве, яго ўключылі ў склад дэлегацыі глябальнага прафсаюзу IndustriALL. Гэта арганізацыя аб’ядноўвае больш за 50 мільёнаў прамысловых работнікаў у 140 краінах сьвету.

Генэральны сакратар IndustriALL Вальтэр Санчэс даслаў ліст на імя Сьледчага камітэту, у якім прасіў дазволіць Генадзю Фядынічу выехаць часова зь Беларусі. Прафсаюзы бралі на сябе гарантыю вяртаньня на радзіму прафсаюзнага лідэра, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Аднак беларускі сьледчы заявіў, што міжнародная канфэрэнцыя – гэта не лячэньне, недастатковая падстава, каб ехаць за мяжу.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт