Logo Polskiego Radia
Print

Штраф за асьвятленьне галадоўкі руху «Маці 328»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.05.2018 13:12
Cуд пакараў за гэта незалежную журналістку буйным штрафам.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

Пастанову на штраф у памеры 40 базавых велічыняў (980 рублёў) вынесла судзьдзя Святлана Кугейка.

Яна прызнала журналістку Ларысу Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага тэлеканала «Белсат». Ларыса стрыміла падзеі, зьвязаныя з галадоўкай шасьцёх маці на вуліцы Катоўскага ў Калінкавічах, на сваю старонку ў Facebook, адкуль зацікаўленыя мэдыярэсурсы і бралі відэаінфармацыю.

Журналістка заявіла, што як грамадзянка мае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю без аніякага дазволу. «Перасьледам ды штрафамі беларускія ўлады хочуць заткнуць рот незалежным журналістам, каб яны не асьвятлялі надзённыя праблемы людзей, зазначыла Шчыракова.

За два тыдні галадоўкі мацярок, чые дзеці асуджаныя на вялікія тэрміны за спажываньне наркотыкаў, ніхто з афіцыйных СМІ ані разу не наведаў галадоўніц, ня выслухаў іх.

Падтрымаць незалежную журналістку ў судзе прыехалі каля двух дзясяткаў гараджан, у тым ліку і самі галадоўніцы – Алена Казакова з Калінкавіч і Сьвятлана Багдановіч з Мазыра.

Ларыса Шчыракова мае намер абскардзіць вынесены вэрдыкт у абласным судзе, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Паводле ПЦ «Вясна»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт