Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адкрыўся Беларускі прамысловы форум

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.05.2018 14:39
Мерапрыемства пройдзе ў сталічным Футбольным манежы да 1-га чэрвеня.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: blickpixel/pixabay.com/CC0 Public Domain

У праграме форума больш за 50 тэматычных выставаў.

Цэнтральнае месца адведзена XXI Міжнароднай спэцыялізаванай выставе «ТэхІнаПрам», дзе прагучыць тэма чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі (Industry 4.0). У Менску будуць паказаныя тэхналёгіі пераводу ў лічбавы фармат вытворчых працэсаў (3D прынтары), робататэхніка ды прамысловыя рабатызаваныя маніпулятары, аўтамабілі-робаты, бесьпілётныя транспартныя сродкі, штучны інтэлект, тэхналёгіі віртуальнай рэальнасьці, штучны інтэлект ды шмат іншага.

У рамках форума адмысловую экспазыцыю падрыхтавалі Менпрам сумесна з НАН Беларусі і Менскім гарвыканкамам, якая прысьвечаная разьвіцьцю легкавога аўтамабілебудаваньня, вытворчасьці сучасных і пэрспэктыўных транспартных сродкаў і сыстэм, такіх як электрабусы, хуткасныя трамваі, найноўшыя тралейбусы, рухомыя чыгуначныя саставы, вагоны мэтро.

Апроч беларускіх прадпрыемстваў на выстаўцы будуць прадстаўлены калектывы са Сьвярдлоўскай, Курганскай, Пскоўскай, Бранскай абласьцей і г. Новасыбірска Расейскай Фэдэрацыі. Таксама ўдзел прымуць кампаніі-вытворцы прамысловай прадукцыі Кітая, Украіны і Швэцыі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт