Logo Polskiego Radia
Print

Лаўроў: Расея й Беларусь саюзьнікі й не шукаюць ні з кім канфрантацыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2018 13:31
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Mіністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў i кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICHMіністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў i кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімір Макей.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Лаўроў: Расея й Беларусь саюзьнікі й не шукаюць ні з кім канфрантацыі
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Расія й Беларусь саюзьнікі й не шукаюць ні з кім канфрантацыі. Аб гэтым міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў сёньня журналістам па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт агенцтва БЕЛТА.
„Гаварылі й пра адносіны паміж нашымі краінамі, з аднаго боку, і ЭЗ і Паўночнаатлянтычным альянсам - зь іншага. У нас адзіная пазыцыя. Мы саюзьнікі. Мы не шукаем ні з кім канфрантацыі. Хочам разьвіваць раўнапраўныя ўзаемапаважлівыя адносіны на аснове прынцыпаў узаемнай выгады й роўнай непадзельнай бясьпекі, калі ніхто не забясьпечваў бы сваю бясьпеку на шкоду бясьпецы іншых. На такіх асновах мы гатовы весьці дыялёг з усімі краінамі”, - заявіў міністар.
Сяргей Лаўроў расказаў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам разгледжаныя таксама эканамічныя праекты, якія, паводле ацэнкі міністра, разьвіваюцца вельмі пасьпяхова.
„Гаварылі аб неабходнасьці пераадольваць тыя праблемы, якія непазьбежна ўзьнікаюць, калі настолькі вялікі аб'ём сувязей у гандлі, эканоміцы, інвэстыцыйнай сфэры, прамысловай каапэрацыі”, - адзначыў Сяргей Лаўроў.
belta.by/аз

Расея й Беларусь саюзьнікі й не шукаюць ні з кім канфрантацыі. Аб гэтым міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў сёньня журналістам па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт агенцтва БЕЛТА.

„Гаварылі й пра адносіны паміж нашымі краінамі, з аднаго боку, і ЭЗ і Паўночнаатлянтычным альянсам - зь іншага. У нас адзіная пазыцыя. Мы саюзьнікі. Мы не шукаем ні з кім канфрантацыі. Хочам разьвіваць раўнапраўныя ўзаемапаважлівыя адносіны на аснове прынцыпаў узаемнай выгады й роўнай непадзельнай бясьпекі, калі ніхто не забясьпечваў бы сваю бясьпеку на шкоду бясьпецы іншых. На такіх асновах мы гатовы весьці дыялёг з усімі краінамі”, - заявіў міністар.

Сяргей Лаўроў расказаў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам разгледжаныя таксама эканамічныя праекты, якія, паводле ацэнкі міністра, разьвіваюцца вельмі пасьпяхова.

„Гаварылі аб неабходнасьці пераадольваць тыя праблемы, якія непазьбежна ўзьнікаюць, калі настолькі вялікі аб'ём сувязей у гандлі, эканоміцы, інвэстыцыйнай сфэры, прамысловай каапэрацыі”, - адзначыў Сяргей Лаўроў.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт