Logo Polskiego Radia
Print

Канцэрт музыкі Манюшкі пройдзе ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.05.2018 11:54
  • Канцэрт музыкі Манюшкі пройдзе ў Менску.mp3
Найлепшыя песьні са знакамітага «Хатні сьпеўнік» прагучаць у выкананьні выдатных салістаў Вялікага тэатра Беларусі

/

Канцэрт «Жыцьцё ў песьні. Старонкі »Хатняга сьпеўніка« Станіслава Манюшкі» адбудзецца 12 чэрвеня 2018 г. у Камэрнай залі імя Л.П. Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі.
Найлепшыя песьні са знакамітага цыкла кампазытара «Хатні сьпеўнік» прагучаць у выкананьні выдатных салістаў Вялікага тэатра Беларусі – ляўрэатаў міжнародных конкурсаў Ірыны Кучынскай (сапрана) і Ільлі Сільчукова (барытон), а таксама шматгадовага папулярызатара гістарычнай музыкі і архіўных знаходак – ансамбля салістаў »Вытокі« пад кіраўніцтвам ляўрэата міжнародных конкурсаў, фагатыста і дырыжора Аляксея Фралова.
Гэтай унікальнай праграмай, якая ўсебакова ілюструе жыцьцё вялікага кампазытара-рамантыка, музычны сьвет Беларусі распачынае сэрыю канцэртаў і іншых мерапрыемстваў на шляху да 200-гадовага юбілею геніяльнага Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая 2019 года.
Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску.

Канцэрт «Жыцьцё ў песьні. Старонкі "Хатняга сьпеўніка" Станіслава Манюшкі» адбудзецца 12 чэрвеня 2018 г. у Камэрнай залі імя Л.П. Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі.

Найлепшыя песьні са знакамітага цыкла кампазытара «Хатні сьпеўнік» прагучаць у выкананьні выдатных салістаў Вялікага тэатра Беларусі – ляўрэатаў міжнародных конкурсаў Ірыны Кучынскай (сапрана) і Ільлі Сільчукова (барытон), а таксама шматгадовага папулярызатара гістарычнай музыкі і архіўных знаходак – ансамбля салістаў "Вытокі" пад кіраўніцтвам ляўрэата міжнародных конкурсаў, фагатыста і дырыжора Аляксея Фралова.

Гэтай унікальнай праграмай, якая ўсебакова ілюструе жыцьцё вялікага кампазытара-рамантыка, музычны сьвет Беларусі распачынае сэрыю канцэртаў і іншых мерапрыемстваў на шляху да 200-гадовага юбілею геніяльнага Станіслава Манюшкі, які будзе адзначацца 5 мая 2019 года.Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт