Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах прайшла акцыя пратэсту супраць адкрыцьця рэстарану

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.06.2018 15:07
4 чэрвеня зьбярэцца аргкамітэт па абароне Курапатаў, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні.
Урочышча ў КурапатахУрочышча ў Курапатахcommons.wikimedia.org/By Andrej Kuźniečyk/CC BY-SA 3.0

У Курапатах прайшла акцыя пратэсту супраць адкрыцьця рэстарану
4 чэрвеня зьбярэцца аргкамітэт па абароне Курапатаў, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні.
Каля 15 чалавек узялі ўдзел у акцыі па абароне ўрочышча Курапаты — месца масавых пахаваньняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій, паблізу якога гэтымі днямі плянуецца адкрыць забаўляльны комплекс з рэстаранам „Паедзем паядзім”.
„Раней пэрсанал паведамляў, што адкрыцьцё можа адбыцца сёньня, аднак пазьней у аблвыканкаме паведамілі, што яно можа быць перанесенае”, — заявіў перад пачаткам акцыі сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.
Акцыі, паводле яго слоў, 1-3 чэрвеня пройдуць ва ўрочышчы ў любым выпадку. У панядзелак, 4 чэрвеня, аргкамітэт па абароне Курапатаў зьбярэцца, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні ў залежнасьці ад разьвіцьця сытуацыі.
„Сёньня мы пакажам, што гатовыя адстойваць Курапаты. Мы прапануем уладальнікам перадаць гэтыя будынкі грамадзкасьці для адкрыцьця ў іх музэя”, — сказаў Севярынец.
Актывісты прайшлі праз урочышча пад бел-чырвона-белым сьцягам да будынка забаўляльнага цэнтра, на ўваходзе якога вісіць шыльда „Зачынена”. За ўдзельнікамі акцыі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. Актывісты прапаноўвалі ім буклеты зь інфармацыяй пра падзеі ў Курапатах, але тыя адмаўляліся. У канцы акцыі яе ўдзельнікі сталі каля ўваходу ў будынак. Кожны зь іх трымаў талеркі з намаляванымі мішэнямі, а таксама па адной літары зь лёзунга кампаніі ў абарону Курапатаў: „Не кабак, а музэй”.
У інтэрвію журналістам Севярынец заявіў, што ў выпадку адкрыцьця забаўляльнай установы актывісты не дадуць ёй спакойна працаваць. „Мы будзем прыходзіць да наведвальнікаў установы й расказваць пра тое, дзе яна знаходзіцца”, — сказаў ён.
Актывіст апазыцыі Зьміцер Дашкевіч, які ў сакавіку 2017 году ўзначаліў грамадзкую кампанію супраць будаўніцтва ў Курапатах бізнэс-цэнтра і быў ініцыятарам усталяваньня палатачнага мястэчка, заявіў журналістам, што ў гэтым выпадку ён ня бачыць асаблівага сэнсу ўсталёўваць палаткі да адкрыцьця рэстарана.
Паводле слоў Дашкевіча, ён вызначыць сваю пазыцыю па чарговай акцыі ў абарону Курапатаў ужо пасьля таго, як установа адкрыецца.
Нагадаем, некалькі гадоў таму тут плянавалася адкрыць забаўляльны комплекс „Бульбаш-хол”, але затым будаўніцтва было замарожанае.
racyja.com/аз

Каля 15 чалавек узялі ўдзел у акцыі па абароне ўрочышча Курапаты — месца масавых пахаваньняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій, паблізу якога гэтымі днямі плянуецца адкрыць забаўляльны комплекс з рэстаранам „Паедзем паядзім”.

„Раней пэрсанал паведамляў, што адкрыцьцё можа адбыцца сёньня, аднак пазьней у аблвыканкаме паведамілі, што яно можа быць перанесенае”, — заявіў перад пачаткам акцыі сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Павел Севярынец.

Акцыі, паводле яго слоў, 1-3 чэрвеня пройдуць ва ўрочышчы ў любым выпадку. У панядзелак, 4 чэрвеня, аргкамітэт па абароне Курапатаў зьбярэцца, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні ў залежнасьці ад разьвіцьця сытуацыі.

„Сёньня мы пакажам, што гатовыя адстойваць Курапаты. Мы прапануем уладальнікам перадаць гэтыя будынкі грамадзкасьці для адкрыцьця ў іх музэя”, — сказаў Севярынец.

Актывісты прайшлі праз урочышча пад бел-чырвона-белым сьцягам да будынка забаўляльнага цэнтра, на ўваходзе якога вісіць шыльда „Зачынена”. За ўдзельнікамі акцыі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным.

Актывісты прапаноўвалі ім буклеты зь інфармацыяй пра падзеі ў Курапатах, але тыя адмаўляліся. У канцы акцыі яе ўдзельнікі сталі каля ўваходу ў будынак. Кожны зь іх трымаў талеркі з намаляванымі мішэнямі, а таксама па адной літары зь лёзунга кампаніі ў абарону Курапатаў: „Не кабак, а музэй”.

У інтэрвію журналістам Севярынец заявіў, што ў выпадку адкрыцьця забаўляльнай установы актывісты не дадуць ёй спакойна працаваць. „Мы будзем прыходзіць да наведвальнікаў установы й расказваць пра тое, дзе яна знаходзіцца”, — сказаў ён.

Актывіст апазыцыі Зьміцер Дашкевіч, які ў сакавіку 2017 году ўзначаліў грамадзкую кампанію супраць будаўніцтва ў Курапатах бізнэс-цэнтра і быў ініцыятарам усталяваньня палатачнага мястэчка, заявіў журналістам, што ў гэтым выпадку ён ня бачыць асаблівага сэнсу ўсталёўваць палаткі да адкрыцьця рэстарана.

Паводле слоў Дашкевіча, ён вызначыць сваю пазыцыю па чарговай акцыі ў абарону Курапатаў ужо пасьля таго, як установа адкрыецца.
Нагадаем, некалькі гадоў таму тут плянавалася адкрыць забаўляльны комплекс „Бульбаш-хол”, але затым будаўніцтва было замарожанае.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт