Logo Polskiego Radia
Print

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў павялічыць Пагранвойскі за кошт арміі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.06.2018 08:31
Адначасова Лукашэнка падкрэсьліў, што Менск уважліва сочыць за дзеяньнямі Расеі.
БТ

Аляксандар Лукашэнка прапанаваў павялічыць Пагранвойскі за кошт арміі
Кіраўнік Беларусі, наведваючы пагранзаставу «Дзівін» у Кобрынскім раёне, адзначыўся фразай пра магчымасьць пераразьмеркаваньня асабовага складу між войскам і Пагранічным камітэтам.
«Можа быць, нам не варта імкнуцца ўжо надта скарачацца ў Пагранвойсках. Яны тут вечна ў баявой гатоўнасьці, і навучаньне дай бог. І для будучыні яны даюць больш навыкаў, хаця б для звычайных мотастралкоў. Можа быць, нам дзесьці ў войску падскараціцца на 2–3 тысячы, пакінуўшы ім [пагранічнікам] гэтую колькасьць. Хай яны будуць на кожнай заставе па 5–10 чалавек. Ня лішнія, а каб больш свабодна служыць у нейкім рэзэрве», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Адначасова Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Мінск уважліва сочыць за дзеяньнямі Расеі: «Мы павінны бачыць, што яны хочуць. Мы ведаем, дзе яны навыводзілі свае войскі, стварылі камэндатуры і іншую інфраструктуру», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Таксама Аляксандара Лукашэнка не выключыў магчымасьці аднаўленьня пагранічнага кантролю на дзяржаўнай граніцы з Расейскай Фэдэрацыяй.
паводле nn.by/эж


Кіраўнік Беларусі, наведваючы пагранзаставу «Дзівін» у Кобрынскім раёне, адзначыўся фразай пра магчымасьць пераразьмеркаваньня асабовага складу між войскам і Пагранічным камітэтам.

«Можа быць, нам не варта імкнуцца ўжо надта скарачацца ў Пагранвойсках. Яны тут вечна ў баявой гатоўнасьці, і навучаньне дай бог. І для будучыні яны даюць больш навыкаў, хаця б для звычайных мотастралкоў. Можа быць, нам дзесьці ў войску падскараціцца на 2–3 тысячы, пакінуўшы ім [пагранічнікам] гэтую колькасьць. Хай яны будуць на кожнай заставе па 5–10 чалавек. Ня лішнія, а каб больш свабодна служыць у нейкім рэзэрве», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што Менск уважліва сочыць за дзеяньнямі Расеі: «Мы павінны бачыць, што яны хочуць. Мы ведаем, дзе яны навыводзілі свае войскі, стварылі камэндатуры і іншую інфраструктуру», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандара Лукашэнка не выключыў магчымасьці аднаўленьня пагранічнага кантролю на дзяржаўнай граніцы з Расейскай Фэдэрацыяй.

паводле nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт