Logo Polskiego Radia
Print

Дзень Швэцыі праходзіць у Менску

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.06.2018 09:35
Сярод іншага, у выкананьні хору Concordia прагучаць вядомыя хіты швэдзкіх калектываў ABBA і Roxette.
pixabay.com/Public Domain CC0

Дзень Швэцыі праходзіць у Менску
Сьвята адбываецца на на тэрыторыі ўсяго Верхняга горада, а галоўная сцэна разьмешчаная непасрэдна на Плошчы Свабоды ў Менску. Сярод іншага, у выкананьні хору Concordia прагучаць вядомыя хіты швэдзкіх калектываў ABBA і Roxette.
Адметнай частка канцэрту стануць выступы зорак швэдзкай эстрады Jenny from Ace of Base і Jay-Jay Johanson, а таксама ў канцэрце прымае ўдзел папулярны беларускі гурт Akute.
У Дзень Швэцыі, акрамя галоўнай сцэны, працуюць тэматычныя пляцоўкі. На працягу ўсяго сьвята на плошчы Свабоды можна наведаць фудкорты са швэдзкімі традыцыйнымі стравамі. Сьвята для менчукоў і гасьцей сталіцы арганізуе Амбасада Швэцыі ў Беларусі сумесна з Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы швэдзкіх і беларускіх кампаній.
паводле belta.by/эж


Сьвята адбываецца на на тэрыторыі ўсяго Верхняга горада, а галоўная сцэна разьмешчаная непасрэдна каля менскай ратушы. Сярод іншага, у выкананьні хору Concordia прагучаць вядомыя хіты швэдзкіх калектываў ABBA і Roxette.

Адметнай частка канцэрту стануць выступы зорак швэдзкай эстрады Jenny from Ace of Base і Jay-Jay Johanson, а таксама ў канцэрце прымае ўдзел папулярны беларускі гурт Akute.

У Дзень Швэцыі, акрамя галоўнай сцэны, працуюць тэматычныя пляцоўкі. На працягу ўсяго сьвята на плошчы Свабоды можна наведаць фудкорты са швэдзкімі традыцыйнымі стравамі. Сьвята для менчукоў і гасьцей сталіцы арганізуе Амбасада Швэцыі ў Беларусі сумесна з Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы швэдзкіх і беларускіх кампаній.

паводле belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт