Logo Polskiego Radia
Print

У Менску 17 чэрвеня адзначаць «Татаў дзень»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2018 13:07
Упершыню Дзень таты адзначылі ў ЗША 19 чэрвеня 1910 года.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску 17 чэрвеня адзначаць «Татаў дзень»
17 чэрвеня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Менску будзе адзначацца «Татаў дзень». Сьвяткаваньне з гэтай нагоды адбудзецца з 12.00 да 15.00.
Паведамляецца, што гасьцей чакаюць тэатралізаваныя пэрсанажы, а таксама гульні, конкурсы, спартыўныя эстафэты. Будзе працаваць літаратурная пляцоўка «Чытаем разам з татамі». А на музычнай пляцоўцы выступяць гурты EmBand, «Лялькі Карпарэйшн», Павел Фадзееў з шоў «Мядзьведзі Айра», а таксама артыст і шоўмэн Дзядзька Ваня.
Упершыню Дзень таты адзначылі ў ЗША 19 чэрвеня 1910 года. Яго ініцыятарам называюць місіс Дод з горада Спокан штата Вашынгтон. Жанчына хацела такім чынам падзякаваць свайму бацьку, а празь яго – усім клапатлівым татам Амэрыкі, якія ўдзельнічаюць у выхаваньні дзяцей. Нацыянальным сьвятам гэты дзень у ЗША стаў у 1966 годзе. У многіх краінах яго адзначаюць у трэцюю нядзелю чэрвеня.
У Менску ўпершыню Дзень таты сьвяткавалі ў 2013 годзе.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт