Logo Polskiego Radia
Print

Сідорскі: Забарона беларускай малочкі ў РФ – справа рук аднаго-двух чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.06.2018 14:59
«Няма ні ў каго права спыняць цэлыя галіны й падгаліны; заўтра буду ў Маскве, буду разьбірацца».
Сяргей СідорскіСяргей Сідорскіyoutube.com/screen

Сідорскі: Забарона беларускай малочкі ў РФ – справа рук аднаго-двух чалавек
Экс-прэм'ер Беларусі, а цяпер член калегіі па прамысловасьці й аграпрамысловаму комплексу Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі абураны чарговымі абмежаваньнямі на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі з боку Рассельгаснагляду. «Няма ні ў каго права спыняць цэлыя галіны й падгаліны. Заўтра буду ў Маскве, буду разьбірацца», – заявіў ён.
Паводле словаў Сяргея Сідорскага, аб прынятым рашэньні расейскага рэгулятара яму стало вядома толькі ўчора ўвечары, а даведацца, хто менавіта яго прыняў. Беларускі прадстаўнік ЕЭК выказаў упэўненасьць, што ўвядзеньне забароны – «гэта меркаваньне аднаго-двух чалавек, якія ў Рассельгаснаглядзе праводзяць уласную палітыку».
У цэлым жа Сяргей Сідорскі запэўніў, што беларускі бок «сьвята выконвае» ўзятыя на сябе абавязацельствы ў рамках «дарожнай карты» пасьля вясновага малочнага канфлікту з Расеяй. А ўсе цяперашнія праблемы чыноўнік сьпісвае на тое, што ў Расеі зьмяніўся ўрад, і таму вялікая частка абавязацельстваў не выконваецца.

Экс-прэм'ер Беларусі, а цяпер член калегіі па прамысловасьці й аграпрамысловаму комплексу Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі абураны чарговымі абмежаваньнямі на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі з боку Рассельгаснагляду. «Няма ні ў каго права спыняць цэлыя галіны й падгаліны; заўтра буду ў Маскве, буду разьбірацца», – заявіў ён.

Паводле словаў Сяргея Сідорскага, аб прынятым рашэньні расейскага рэгулятара яму стало вядома толькі ўчора ўвечары. Беларускі прадстаўнік ЭЭК выказаў упэўненасьць, што ўвядзеньне забароны – «гэта меркаваньне аднаго-двух чалавек, якія ў Рассельгаснаглядзе праводзяць уласную палітыку».

У цэлым жа Сяргей Сідорскі запэўніў, што беларускі бок «сьвята выконвае» ўзятыя на сябе абавязацельствы ў рамках «дарожнай карты» пасьля вясновага малочнага канфлікту з Расеяй. А ўсе цяперашнія праблемы чыноўнік сьпісвае на тое, што ў Расеі зьмяніўся ўрад, і таму вялікая частка абавязацельстваў не выконваецца.

tut.by/тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт