Logo Polskiego Radia
Print

Былому памочніку прэзыдэнта прадстаўлена абвінавачаньне за хабарніцтва

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.06.2018 13:03
Пра затрыманьне буйнога чыноўніка пры атрыманьні хабару ў 200 тыс. даляраў паведаміў КДБ.
pixabay.com/Public Domain CC0

Былы памочнік прэзыдэнта, інспэктар па Гарадзенскай вобласьці Сяргей Раўнейка пачуў абвінавачаньне, ён быў узяты пад варту. Аб гэтым паведаміў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк. Прэс-служба галавы дзяржавы заявіла, што Раўнейка вызвалены ад займаемай пасады за зьдзяйсьненьне ўчынку, які немагчыма супаставіць са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе.

Пра затрыманьне буйнога чыноўніка пры атрыманьні хабару ў 200 тыс. даляраў паведаміў 30 траўня Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. «У поле зроку апэратыўных падразьдзяленьняў Раўнейка трапіў больш за год таму ў сувязі з інфармацыяй пра неаднаразовае атрыманьне хабару ад розных асобаў за вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у ягоную кампэтэнцыю», – паведамілі ў КДБ.

У адносінах Раўнейкі КДБ узбудзіла крымінальную справу. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Прэзыдэнт Лукашэнка пракамэнтаваў справу. Ён заявіў, што затрыманьне чыноўніка пры атрыманьні хабару было санкцыянавана ім асабіста.

БелаПАН/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт