Logo Polskiego Radia
Print

Міністар сельскай гаспадаркі: дзеяньні расейцаў неадэкватныя і неаб'ектыўныя

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.06.2018 13:29
Л. Заяц пракамэнтаваў рашэньне абмежаваць пастаўкі беларускай малочкі ў Расею.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Леанід Заяц пракамэнтаваў рашэньне Рассельгаснагляду абмежаваць пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расею. Ён заявіў, што дзеяньні расейскага ведамства неадэкватныя, яго рашэньні неаб’ектыўныя і нічым не абгрунтаваныя.

Нагадаем, Рассельгаснагляд заявіў пра рашэньне з 6 чэрвеня абмежаваць пастаўкі малака і малочнай прадукцыі зь Беларусі. Экспэрты быццам бы знайшлі ў беларускіх прадуктах перавышаную норму антыбіётыкаў. Аднак, паводле Зайца, ніякіх перавышэньняў нормы не было выяўлена. На думку міністра, гэта выбіваньне з расейскага рынку беларускіх кампаній.

Заяц спадзяецца, што з прыходам новага кіраўніцтва Мінсельгаса Расеі сытуацыя зьменіцца.

Раней чалец Калегіі (міністар) па прамысловасьці і аграпрамысловаму комплексу Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі таксама пракамэнтаваў рашэньне Рассельгаснагляду. На ягоную думку, гэта меркаваньне аднаго-двух чалавек, якія ў Рассельгаснаглядзе праводзяць уласную палітыку.

www.bdg.by/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт