Logo Polskiego Radia
Print

Новы закон «Аб масавых мерапрыемствах» ухвалілі за 10 хвілін

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.06.2018 12:18
Калі параўноўваць канчатковы варыянт з варыянтам 1-га чытаньня, то прынцыповых зьменаў у ім амаль няма.
Зала паседжаньняў (Авальная зала) Дому ўрадуЗала паседжаньняў (Авальная зала) Дому ўрадуbelarus.by

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытаньні закон «Аб масавых мерапрыемствах» у Рэспубліцы Беларусь. Супраць галасавалі двое — дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая.

Разгляд законапраекту не заняў і дзесяці хвілін. Намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Валер Саўко выступіў перад дэпутатамі з характарыстыкай закону. Пытаньняў яму не задавалі.

Калі параўноўваць канчатковы варыянт з варыянтам 1-га чытаньня, то прынцыповых зьменаў у ім амаль няма. Адзіная істотная зьмена тычыцца прадстаўнікоў СМІ. У прыватнасьці, калі раней было прапісана, што пры асьвятленьні масавых мерапрыемстваў журналіст павінен мець альбо надпіс «Прэса», альбо нейкую нарукаўную павязку, то ў новай рэдакцыі прапісана, што журналіст мусіць мець пры сабе ясна бачны знак адрозьненьня.

Цяпер закон будзе перададзены на разгляд у Савет Рэспублікі, а адтуль на подпіс прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Цяпер чалавек альбо арганізацыя, якія жадаюць правесьці нейкае масавае мерапрыемства, павінны не пазьней як за 10 дзён паведаміць пра гэта ў адпаведныя органы. А яны ў сваю чаргу не пазьней як за 5 дзён мусяць даць адказ, калі захочуць адмовіць. Але адмова прадугледжаная толькі ў двух выпадках: калі нехта іншы ўжо падаў заяўку на той жа час і тое ж месца, або калі заяўка не адпавядае заканадаўству

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт