Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах адбыліся сутыкненьні супрацоўнікаў рэстарана з актывістамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.06.2018 17:35
У чацьвер пратэстоўцы разьвесілі на варотах і плоце комплексу плякаты з інфармацыяй пра Курапаты й пахаваных тут ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

У Курапатах адбыліся сутыкненьні супрацоўнікаў рэстарана з актывістамі
Актывістаў, якія пратэставалі супраць адкрыцьця забаўляльнага цэнтру з рэстаранам «Паедзем паядзім» каля ўрочышча Курапаты, папярэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Як паведаміў БелаПАН сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, 7 чэрвеня прыкладна апоўдні пратэстоўцы разьвесілі на варотах і плоце комплексу плякаты з інфармацыяй пра Курапаты й пахаваных тут ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Праз паўтары гадзіны да іх падышоў намесьнік кіраўніка УУС Менскага аблвыканкама, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі палкоўнік Віталь Казлоў. Ён папярэдзіў актывістаў, што калі яны працягнуць пратэставаць, то ў дачыненьні да іх будуць складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Незадоўга да гэтага каля брамы комплексу адбыўся невялікі канфлікт.
Жанчына, якая не назвалася, як мяркуюць актывісты й журналісты – адміністратарка ўстановы, расштурхала пратэстоўцаў, прарвалася да брамы й сарвала адзін плякат, пасьля чаго зьехала.

радыё рацыя/вс

фота: Радыё Свабода

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт