Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы ня могуць атрымаць шэнгенскія візы

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.06.2018 14:39
Беларусь не дазваляе Польшчы пашырыць штат консульстваў.
pixabay.com

Беларусам складана зарэгістравацца ў польскім пасольстве і консульствах для падачы дакумэнтаў на шэнгенскую візу. На форумах пішуць, што свабодных дат няма да канца лета.

У пасольстве Польшчы ў Беларусі тлумачаць: каб здаволіць попыт на турыстычныя візы, консульствы выдзелілі ў электроннай сыстэме спэцыяльныя ліміты месц кампаніі, якая прымае візавыя анкеты. Месцы, як правіла, выдзяляюцца на некалькі тыдняў наперад. Цяпер частка месц забраніравана да сярэдзіны ліпеня. Такім чынам, інфармацыя пра тое, што ўсе месцы забраніраваны да канца лета, не адпавядае рэчаіснасці.

54% усіх шэнгенскіх віз за першы квартал 2018 году беларусам выдалі тры польскія консульствы.

У 2017 годзе Польшча выдала ў Беларусі 418 тысяч віз, на 5% больш, чым у 2016 годзе.

Тым часам беларускія ўлады прынцыпова не даюць згоды на пашырэньне штату консульскіх устаноў Рэспублікі Польшча, гэта значыць на павелічэньне колькасьці консулаў.

News.tut.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт