Logo Polskiego Radia
Print

У Менску працягваецца змаганьне за Курапаты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.06.2018 12:35
Побач з месцам масавых растрэлаў адчынілася рэстарацыя.
Foto: Павал Севярынец/www.facebook.com

7 арганізацый дамовіліся трымаць штодня блякаду рэстарацыі.

Плян варты распрацаваны па прапанове адказнага сакратара ўправы сойму КХП БНФ Алеся Чахольскага і грамадзкага актывіста Зьмітра Дашкевіча. Адказваць за варту ўзяліся 7 арганізацый: «Альтэрнатыва», Рух салідарнасьці «Разам», Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя, Беларускі Народны фронт, Малады фронт, Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя — БНФ, «Эўрапэйская Беларусь».

10 чэрвеня каля рэстарацыі пратэставала блізу 10 чалавек. У гэты дзень рэстаран ня меў ўмат наведнікаў. Некаторыя адразу зьяжджалі, калі бачылі пратэстоўцаў, іншыя бралі ўлёткі зь інфармацыяй пра Курапаты.

На 2 пратэстоўцаў: Натальлю Гарачка і Дзяніса Ўрбановіча -- супрацоўнікі ДПС склалі пратаколы за знаходжаньне на праезнай частцы.

12 чэрвеня каля рэстарацыі актывісты згаданых 7 арганізацый хочуць падрыхтаваць звароты ў Міністэрства культуры, Менскі раённы выканаўчы камітэт, Менскі абласны выканаўчы камітэты, Камітэт па дзяржаўным кантролі і Міністэрства гандлю з патрабаваньнем зачыніць альбо перанесьці будынак рэстарана

Паводле Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт