Logo Polskiego Radia
Print

Актывісты патрабуюць ануляваць рашэньні аб будаўніцтве «Паедзем паядзім»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.06.2018 18:25
Грамадзкія дзеячы бачаць «карупцыйную схему, праведзеную на тэрыторыі ахоўнай зоны сусьветна вядомага нэкропаля Курапаты».
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Абаронцы Курапатаў патрабуюць ануляваць рашэньні аб будаўніцтве комплексу «Паедзем паядзім»
Абаронцы Курапатаў патрабуюць ад Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генэральнай пракуратуры й Менскага аблвыканкама ануляваць усе рашэньні, зьвязаныя з дазволам на будаўніцтва ва ўрочышчы забаўляльнага комплексу з рэстаранам «Паедзем паядзім», і прызнаць іх незаконнымі.
Адпаведны зварот быў перададзены 12 чэрвеня ў гэтыя дзяржорганы сустаршынём аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам і адказным сакратаром Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесем Чахольскі.
«У звароце мы апісваем гісторыю масавых расстрэлаў у Курапатах, а таксама зьвяртаем увагу на незаконнасьць будаўніцтва ва ўрочышчы гандлёва-забаўляльнага цэнтру, – распавёў журналістам Севярынец. – У любой нармальнай дзяржаве гэты рэстаран быў бы зачынены за 24 гадзіны, а затым – зьнесены або перанесены».
Актывісты просяць Менаблвыканкам патлумачыць, на якой падставе й кім быў выдадзены дазвол на будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплексу. У абставінах прыняцьця рашэньняў, зьвязаных з будаўніцтвам і адкрыцьцём комплексу, яны бачаць «карупцыйную схему, праведзеную на тэрыторыі ахоўнай зоны сусьветна вядомага нэкропаля Курапаты».
Прадстаўнікі грамадзкасьці таксама просяць КДК і Генпракуратуру правесьці праверку дзеяньняў супрацоўнікаў Менаблвыканкаму й Міністэрства культуры, якія дазволілі будаўніцтва комплексу.
Паводле словаў Севярынца, прадстаўнікі названых ведамстваў сьцьвярджаюць, што знаёмыя з сытуацыяй вакол адкрыцьця забаўляльнага комплексу ў Курапатах, і абяцалі па магчымасьці хутчэй даць адказ на зварот.
Акцыі супраць адкрыцьця ля Курапатаў комплексу з рэстаранам «Паедзем паядзім» праводзяцца з 31 мая. Рэстаран ужо адкрыты, але актывісты штодня стараюцца перашкаджаць яго працы, не даючы праяжджаць на тэрыторыю комплексу машынам.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт