Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі кіраўнік згуляў у футбол ля трапа самалёта

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2018 14:21
Так Аляксандар Лукашэнка ляцеў у Маскву на цырымонію адкрыцьця чэмпіянату сьвету па футболе.
Foto: translacja na youtube.com

Беларускі кіраўнік прыбыў у Маскву, дзе сёньня на стадыёне «Лужнікі» па запрашэньні прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведае цырымонію і матч адкрыцьця чэмпіянату сьвету па футболе

Адразу ля трапа самалёта кіраўніка беларускай дзяржавы, акрамя афіцыйных асоб, прывітаў Забівака – талісман цяперашняга чэмпіянату. Аляксандр Лукашэнка крыху пагуляў з ім у футбол і зрабіў некалькі ўдараў па імправізаваных варотах. Ён таксама пакінуў аўтограф на футбольным мячы і надпіс з пажаданьнем – «Удачы братам расейцам!»

З нагоды чэмпіянату сьвету па футболе ў сталіцу Расіі прыбываюць і многія іншыя замежныя лідары. Чэмпіянат пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт