Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі музыка выказаўся пра Курапаты

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2018 17:14
Андрэй Макарэвіч зазначыў, што ставіць у такім месцы рэстаран – непрыстойна.
Foto: Wikipedia Commons/CC0

Лідэр гурту «Машина времени», архітэктар паводле адукацыі і вядоўца тэлепраграмы «Смак» пракамэнтаваў сытуацыю з рэстаранам каля Курапатаў і адказаў на пытаньне, дзе павінна пралягаць рыса паміж «смачна паесьці» і павагай да памяці.

«Гэтую мяжу павінен кожны нармальны чалавек адчуваць. Таму што гэта такія далікатныя рэчы, што прапісаць іх у законе даволі складана. Вядома ж, усё, што тычыцца захаваньня памяці, асабліва памяці трагічнай – гэта тэма вельмі балючая, і для Расеі, між іншым, і для Беларусі. І ставіць у такім месцы рэстаран, на мой погляд, проста непрыстойна. Незалежна ад таго, ёсьць там мэмарыял, альбо ён будзе калі-небудзь. Спадзяюся, што будзе.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт