Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі гуманітарны канвой прыбыў на ўсход Украіны

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 15.06.2018 08:31
У Севераданецк і Краматорск былі дастаўлены камплекты школьнай мэблі, лядоўні.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларускі гуманітарны канвой прыбыў на ўсход Украіны
14 чэрвеня беларуская гуманітарная дапамога была дастаўленая ва ўкраінскія гарады Краматорск і Севераданецк. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі. Пасьля разгрузкі гуманітарны канвой выехаў з Севераданецк у бок беларускай мяжы.
У Краматорску прадстаўнікоў МНС Беларусі сустрэў выконваючы абавязкі кіраўніка абласной дзяржаўнай адміністрацыі Данецкай вобласьці Ігар Стакоз. Паводле яго слоў, гэта першы падобны замежны гуманітарны груз, які калі-небудзь атрымлівала вобласьць.
У Севераданецк і Краматорск былі дастаўлены камплекты школьнай мэблі, лядоўні. У сваю чаргу, прадукты харчаваньня раней ужо былі перададзеныя Міжнароднаму Камітэту Чырвонага Крыжа.
паводле telegraf.by/эж

14 чэрвеня беларуская гуманітарная дапамога была дастаўленая ва ўкраінскія гарады Краматорск і Севераданецк. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі.

Пасьля разгрузкі гуманітарны канвой выехаў з Севераданецка у бок беларускай мяжы. У Краматорску прадстаўнікоў МНС Беларусі сустрэў выконваючы абавязкі кіраўніка абласной дзяржаўнай адміністрацыі Данецкай вобласьці Ігар Стакоз. Паводле яго слоў, гэта першы падобны замежны гуманітарны груз, які калі-небудзь атрымлівала вобласьць.

У Севераданецк і Краматорск былі дастаўлены камплекты школьнай мэблі, лядоўні. У сваю чаргу, прадукты харчаваньня раней ужо былі перададзеныя Міжнароднаму Камітэту Чырвонага Крыжа.

паводле telegraf.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт