Logo Polskiego Radia
Print

Узмацняецца перасьлед абаронцаў Курапатаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.06.2018 13:07
Усяго па стане на раніцу 15 чэрвеня вядома пра 52 пратаколы правапарушэньняў.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Узмацняецца перасьлед абаронцаў Курапатаў
Усяго па стане на раніцу 15 чэрвеня вядома пра 52 пратаколы правапарушэньняў.
Рэпрэсіі супраць праціўнікаў адкрыцьця рэстаранна-забаўляльнага комплексу „Поедем поедим” у ахоўнай зоне месцаў масавых пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсій у Курапатах, у чацьвер, 14 чэрвеня былі самымі масавымі за ўвесь час пікетаваньня рэстарану.
Па зьвестках праваабаронцаў, у гэты дзень пратаколы правапарушэньняў былі складзеныя як мінімум на 12 чалавек. Большасьць зь іх – сябры Партыі БНФ, паколькі згодна распрацаванага абаронцамі Курапатаў графіку пікетаваньня 14 чэрвеня вахту перанялі актывісты гэтай партыі.
Сярод тых , на якіх былі складзеныя пратаколы правапарушэньняў па арт. 18.34 КаАП за знаходжаньне на праезнай частцы, між іншым, Аляксей Сюдак, Валер Рабцаў, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Урбановіч, Юрась Чавусаў, Рыгор Кастусёў, а таксама палітык Алесь Лагвінец.
Напрыканцы дня пратаколы правапарушэньняў па арт. 18.34 КаАП былі складзеныя таксама на Натальлю Гарачку й Дзяніса Краўчука.
Каля 20-й гадзіны на выхадзе з Курапатаў затрымалі актывіста Дзяніса Ўрбановіча. Яго адвезьлі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі, дзе пратрымалі некалькі гадзін, пагражалі крымінальнай справай за графіці на плоце рэстарана „Кабак НКУС зачынены”. На Ўрбановіча склалі 2 пратаколы: па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню службовай асобы).
Ужо пасьля вяртаньня з Курапат, каля дома, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Алеся Таўстыку. Яго даставілі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі, дзе склалі пратакол па ч.2 арт 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Усяго па стане на раніцу 15 чэрвеня вядома пра 52 пратаколы правапарушэньняў, складзеныя на 25 актывістаў. Найбольшую ўвагі сілавікі зьвярталі на Паўла Севярынца (11 пратаколаў), Дзяніса Ўрбановіча (7 пратаколаў) і Натальлю Гарачку (6 пратаколаў).
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт