Logo Polskiego Radia
Print

Раман Н. Бабінай «Рыбін горад» перавыдадзены ў форме электроннай кнігі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.06.2018 16:57
Гэта ўжо трэцяе выданьне на беларускай мове вядомага твору пісьменьніцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Раман Наталкі Бабінай «Рыбін горад» перавыдадзены ў форме электроннай кнігі
У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла электроннае выданьне рамана Наталкі Бабінай «Рыбін горад». Гэта ўжо трэцяе выданьне на беларускай мове вядомага твору пісьменьніцы. Упершыню ён выйшаў у сэрыі «Кнігарня Наша Ніва», выдадзенай у гонар 100-годзьдзя газэты. Раман быў фіналістам прэстыжнай эўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus, а таксама перакладзены на польскую, украінскую, ангельскую мовы.
«Рыбін горад» – твор незвычайны і шматплянавы. Ён спалучае рысы вострапалітычнага, сацыяльнага, прыгодніцкага, гістарычнага і дэтэктыўнага раману. У мастацкай форме ў ім паказаныя палітычныя рэаліі Беларусі, у прыватнасьці – як тут зазвычай праходзяць выбары. Таксама некаторыя крытыкі лічаць раман Бабінай фэміністычным, хаця сама аўтарка з такім вызначэньнем катэгарычна не пагаджаецца.

Наша Ніва/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт