Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны банк выдзеліць Беларусі сотні мільёнаў даляраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2018 12:12
СБ будзе падтрымліваць, між іншым, мадэрнізацыю сэктара вышэйшай адукацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сусьветны банк выдзеліць Беларусі сотні мільёнаў даляраў
Група Сусьветнага банка працягне аказваць уладам Беларусі дапамогу ў правядзеньні структурных рэформаў у эканоміцы, заявіў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва СБ Алекс Крэмер, які 18 чэрвеня сустрэўся з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Ён нагадаў, што Сусьветны банк прыступае да рэалізацыі пяцігадовай рамачнай стратэгіі партнэрства для Беларусі, якая была зацьверджана ў красавіку.
«Згодна з новай стратэгіяй, банк выдзеліць Беларусі фінансаваньне ў аб'ёме 570 млн даляраў, таксама плянуецца дадатковае фінансаваньне, якое патэнцыйна можа быць выдзелена Міжнароднай фінансавай карпарацыяй у абʼёме каля 120 млн даляраў, – удакладніў Крэмер. – Што тычыцца новых напрамкаў нашага супрацоўніцтва, то можна вылучыць дзьве найбольш цікавыя тэмы, над якімі мы будзем сумесна працаваць. Першае – мы будзем больш глыбока ўдзельнічаць у дыялёгу з беларускімі органамі дзяржкіраваньня адносна тых структурных эканамічных пераўтварэньняў, якія неабходныя краіне. Другое – мы будзем падтрымліваць працу па мадэрнізацыі сэктара вышэйшай адукацыі».
Па словах кіраўніка прадстаўніцтва СБ, праект у сфэры адукацыі, які рыхтуецца, неабходны для таго, каб моладзь у Беларусі валодала навыкамі, якія максымальна адпавядаюць патрэбам рынку працы.
«І нам сапраўды вельмі цікавыя тыя ідэі, якія ёсьць ва ўрада для таго, каб мець магчымасьць прывядзеньня навучальных плянаў і адукацыйных праграм, якія выкарыстоўваюцца ва ўнівэрсытэтах, у адпаведнасьць з найлепшымі сусьветнымі практыкамі», – падкрэсьліў ён.
Як паведамлялася, за ўвесь пэрыяд супрацоўніцтва (1992-2017 гады) Сусьветны банк інвэставаў каля 1,7 млрд даляраў ЗША ў шэраг значных інфраструктурных і сацыяльных праектаў у краіне.
Дзеючы партфэль Сусьветнага банка ўключае восем інвэстыцыйных праектаў з пазыковых фінансаваньнем на агульную суму 789 млн даляраў.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт