Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнтаў Нямеччыны, Польшчы, Аўстрыі і Ізраіля просяць прыехаць у Курапаты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.06.2018 13:04
Эўрапейскія лідары, магчыма, прыедуць у Беларусь 29 чэрвеня на адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы.
Вольга Мікалайчык/Фэйсбук

Абаронцы Курапатаў просяць прэзыдэнтаў Нямеччыны, Польшчы, Аўстрыі і Ізраіля прыехаць ва ўрочышча
Аргкамітэт па абароне Курапатаў напісаў адкрыты ліст да прэзыдэнтаў Нямеччыны, Польшчы, Аўстрыі і Ізраіля, якія плянуюць наведаць Беларусь 29 чэрвеня. У лісьце абаронцы просяць уключыць у праграму візыту ў Беларусь наведваньне ўрочышча Курапаты.
29 чэрвеня заплянаванае адкрыцьцё мэмарыяла ахвярам нацызму ў Трасьцянцы пад Менскам. На цырымонію былі запрошаныя прэзыдэнты Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, Аўстрыі Аляксандар Ван дэр Бэл, Польшчы Анджэй Дуда і Ізраіля Рэўвен Рыўлін.
Абаронцы Курапатаў у сваім адкрытым лісьце прэзыдэнтам напісалі, што адначасова з будаўніцтвам мэмарыяла ў Трасьцянцы ў Беларусі «ўспыхнула тэма сталінскага Асьвенцыма - Курапатаў», дзе з дазволу ўладаў адкрыўся рэстаранна-забаўляльны комплекс “Поедем поедим”.
«Курапаты стаяць у адным шэрагу з Асьвенцымам, Майданэкам, Катыньню. Гэта адзін з самых вялікіх у Эўропе і сьвеце магільнікаў ахвяраў таталітарных рэжымаў. Адкрыцьцё Курапатаў лідарам беларускага руху Зянонам Пазьняком 30 гадоў таму, розгалас і шок ад маштабу сталінскіх рэпрэсіяў па ўсім Саюзе сталі адной з прычынаў развалу савецкай імпэрыі. Мы просім Вас зьвярнуць пільную ўвагу на сытуацыю вакол Курапатаў», - пішуць абаронцы.
Яны таксама просяць дэлегацыю ўключыць у праграму візыту ў Беларусь наведваньне ўрочышча.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт