Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцаў Курапат запрасілі да міністра

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2018 13:25
У Менску працягваецца абарона Курапат, з пратэстоўцамі гатовы гаварыць міністар культуры.
Павел Севярынец Павел Севярынец Фота: БХД

Канфлікт вакол Курапат – месца масавых расстрэлаў жыхароў Беларусі жаўнерамі НКВД – выкліканы адкрыцьцём рэстарану побач з урочышчам.

Супраць гэтага, як «танцаў на касьцях», пратэстуюць грамадзкія актывісты. Адзін з лідараў пратэсту Павал Севярынец паведаміў СМІ, што абаронцаў Курапатаў запрасілі на сустрэчу да намесьніка міністра культуры Аляксандра Яцко.

Сустрэча прызначаная на 20 чэрвеня на 9 гадзін. Ад абаронцаў на сустрэчу пойдуць сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька і намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Будзе абмяркоўвацца выйсьце з крызісу вакол пабудаванага ля Курапатаў рэстарану «Поедем поедим».

Паводле Радыё Свабода/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт