Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі рэкордна нізкая гадавая інфляцыя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.06.2018 18:35
Аднак краіна ўсё роўна саступаем амаль усім суседзям.
Photo: pixabay.com

У Беларусі ў траўні занатаваны гістарычны гадавы мінімум інфляцыі – 4,4% у гадавым вымярэньні.

Выйсьці на такі паказчык удалося шмат у чым за кошт запаволеньня росту коштаў на гародніну і садавіну. Разам з тым гадавая інфляцыя ў Беларусі адрозьніваецца ад інфляцыі ў іншых краінах.

У Расіі гадавая інфляцыя ў траўні была на ўзроўні 2,4%. Такім жа гэты паказчык быў і месяцам раней.

Ва Украіне рост коштаў на тавары і паслугі ў гадавым вымярэньні ў траўні запаволіўся да 11%.

У краінах ЭЗ гадавая інфляцыя ў траўні склала 2%, а ў эўразоне – 1,9%, паведамляе Эўрастат.

З краін эўразоны па ўзроўні гадавой інфляцыі Беларусь абагнала толькі Румынія – 4,6%. У Эстоніі гэты паказчык у маі склаў 3,1%, Вугоршчыне ды Летуве – 2,9%, Славаччыне – 2,7%, у Латвіі і Вялікабрытаніі – 2,4%, Польшчы (1,2%).

Ніжэй за ўсё гадавая інфляцыя ў маі была адзначана ў Ірляндыі (0,7%), Грэцыі (0,8%), Даніі (1%).

Паводле ТУТ.by/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт