Logo Polskiego Radia
Print

Тры тыдні пратэстаў у Курапатах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2018 13:15
Арганізатары падвялі вынікі й склалі пляны.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Тры тыдні пратэстаў у Курапатах
Арганізатары падвялі вынікі й склалі пляны.
21 чэрвеня абаронцы Курапатаў падвялі вынікі трохтыднёвай вахты. Першы пікет адбыўся 31 траўня, а з 1 чэрвеня актывісты з розных партый, грамадзкіх арганізацыі выходзяць паводле графіку на штодзённыя пікетаваньні, спрабуюць не прапусьціць на тэрыторыю рэстарацыі „Поедем поедим” машыны, а таксама раздаюць буклеты.
Адзін з арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцый пратэсту Павал Севярынец прывёў лічбу — за 3 тыдні вахту прайшлі больш за 300 чалавек, прыяжджалі людзі з рэгіёнаў: зь Ліды, Бярозаўкі, Гомля, Віцебску, іншых гарадоў. Пікетаваньні будуць працягвацца. Цяпер задача — працягваць міжнародны розгалас.
„29 чэрвеня ў Беларусь прыяжджаюць дэлегацыі замежных краінаў на адкрыцьцё мэмарыялу ў Трасьцянцы. Мы спадзяёмся, што прадстаўнікі дэлегацый Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыны наведаюць і Курапаты”, — кажа Севярынец.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў, што празь некалькі дзён у Брусэлі адбудзецца парлямэнцкая асамблея „Эўранэсту”, а таксама падзеі, якія ладзіць Эўрапейская народная партыя.
„26 чэрвеня ў Брусэлі будзе адмысловая дыскусія па Беларусі, і наша правацэнтрысцкая кааліцыя будзе даводзіць пра сытуацыю ў Курапатах. Мы будзем працаваць з парлямэнцкімі дэлегацыямі Аўстрыі, Польшчы Нямеччыны, каб чальцы дэлегацый падчас наведваньня Менску прыехалі ў Курапаты. Што тычыцца больш актыўнага ўдзелу сяброў АГП у вахтах, мы цяпер крыху вызваліліся пасьля правядзеньня абласных канфэрэнцый, і людзей будзе прыходзіць больш. Да таго ж у Курапаты прыйдуць і нашы „маральныя аўтарытэты“ - Зінаіда Бандарэнка, Станіслаў Багданкевіч, Міхаіл Чыгір”, — запэўніў спадар Лябедзька.
Лідэр руху салідарнасьці „Разам” Вячаслаў Сіўчык зрабіў некалькі абвестак пра наступныя захады. 22 чэрвеня а 18-й вечара — ускладаньне кветак да магілы Васіля Быкава, 26 чэрвеня — Астравецкі шлях, 3 ліпеня — акцыя на скрыжаваньні Талбухіна й Незалежнасьці, ускладаньне кветак да крыжа ў Парку Чалюскінцаў.
Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, рэжысэр Аляксей Туровіч, сьвятар Леанід Акаловіч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, іншыя выступоўцы запэўнілі, што вахта ў Курапатах будзе працягвацца.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт