БНК правядзе 3-га ліпеня акцыю вызваленьня й салідарнасьці
Акцыя пройдзе а 13-й гадзіне каля станцыі мэтро „Парк Чэлюскінцаў”.
3-га ліпеня, калі ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасьці, Беларускі Нацыянальны Кангрэс правядзе акцыю вызваленьня й салідарнасьці. Яна пройдзе а 13-й гадзіне каля станцыі мэтро „Парк Чэлюскінцаў”.
Пра мэты акцыі й пытаньні, якія будуць на ёй узьнятыя, гаворыць кіраўнік БНК Мікалай Статкевіч.
„У гэтым годзе іх дзьве. Гэта салідарнасьць, таму што ізноў зьявіліся палітвязьні, крымінальныя справы, у тым ліку супраць лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча й Ігара Комліка. Генадзь зьяўляецца старшынём камісіі Рады БНК па сацыяльным пытаньням і эканоміцы. Ён наш сябар. Мы абавязаны яго бараніць. Я не кажу пра тое, што зараз перасьледуюцца БелаПАН, „Белсат”, „Хартыя’97”, палітвязьні сядзяць.
Палітык прапанаваў актывістам, якія штодня зьбіраюцца ў Курапатах на абарону ахоўнай зоны, правесьці другую частку акцыі, заплянаванай на 3-га ліпеня.
„Я прапанаваў калегам, якія бароняць ахоўную зону, каб яны далучыліся й зрабілі другую частку нашай акцыі, калі яны палічаць гэта неабходным. Мы зьбяромся на праспэкце Незалежнасьці, правядзём там акцыю салідарнасьці й вызваленьня. Потым ускладзём кветкі да братняй магілы савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленьні Менска. А пасьля будзе магчымасьць перайсьці праз праспект і ўскласьці кветкі да крыжа ў парку Чэлюскінцаў, дзе таксама адбываліся расстрэлы”, - дадаў Мікалай Статкевіч.
На акцыі вызваленьня й салідарнасьці будзе ўзьнятая тэма Курапатаў. Рэстарацыю „Поедем поедим” Статкевіч лічыць блюзнерствам і выступае ў падтрымку тых, хто бароніць мэмарыял. Па яго словах, улада на чале з Лукашэнкам ужо не ўпершыню спэкулюе на тэме народнай памяці, а таму рэстарацыя не магла зьявіцца выключна зь ініцыятывы бізнэсоўцаў.
racyja.com/аз
3-га ліпеня, калі ў Рэспубліцы Беларусь афіцыйна адзначаецца Дзень Незалежнасьці, Беларускі Нацыянальны Кангрэс правядзе акцыю вызваленьня й салідарнасьці. Яна пройдзе а 13-й гадзіне каля станцыі мэтро „Парк Чэлюскінцаў”.
Пра мэты акцыі й пытаньні, якія будуць на ёй узьнятыя, гаворыць кіраўнік БНК Мікалай Статкевіч.
„У гэтым годзе іх дзьве. Гэта салідарнасьць, таму што ізноў зьявіліся палітвязьні, крымінальныя справы, у тым ліку супраць лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча й Ігара Комліка. Генадзь зьяўляецца старшынём камісіі Рады БНК па сацыяльным пытаньням і эканоміцы. Ён наш сябар. Мы абавязаны яго бараніць. Я не кажу пра тое, што зараз перасьледуюцца БелаПАН, „Белсат”, „Хартыя’97”, палітвязьні сядзяць”, - заявіў Статкевіч.