Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз хоча падпісаць дамоўленасьць з Менскам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.06.2018 14:12
Ідзецца пра пагадненьне аб прыярытэтах партнэрства паміж ЭЗ ды Беларусьсю.
Foto: mfa.gov.by

Брусэль хоча падпісаць дакумэнт яшчэ ў гэтым годзе.

Пра гэта паведаміў Эўракамісар па эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамоў аб пашырэньні ЭЗ Ёханэс Хан падчас дзясятага раунда нефармальных міністэрскіх дыялёгаў міністраў замежных спраў краін – удзельніц ініцыятывы ЭЗ «Усходняе партнэрства», які праходзіць у Менску.

– Пытаньне прыярытэтаў партнэрства ЭЗ і Беларусі цяпер абмяркоўваецца. Учора я гаварыў пра гэта з беларускім прэзыдэнтам, сёньня мы абмяркоўвалі гэта на перамовах. Я ўпэўнены, што вельмі хутка гэта пагадненьне будзе гатова і мы яго падпішам у гэтым годзе, – заявіў Хан.

Кіраўнік беларускага МЗС адказаў, што Менск гатовы да больш цеснага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і ЭЗ, а прыярытэты партнэрства – гэта дарожная карта адносін Беларусі з ЭЗ да 2020 года.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт