Logo Polskiego Radia
Print

Жыхары дому 93А па пр. Незалежнасьці пратэстуюць супраць вырубкі дрэў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2018 15:13
Забудоўшчык зьбіраецца зьнішчыць каля 300 старых дрэў і кустоў.
фота: Вясна

У двары па праспэкце Незалежнасьці, 93А заплянаваная масавая высечка дрэў. Тут забудоўшчык, кампанія «Вецер», узьвядзе чарговы бізнэс-цэнтар вышынёй 18 мэтраў з паркоўкай на 129 месцаў. Па пляне таксама прадугледжаны пажарны праезд, для якога і зьбіраюцца зьнішчыць каля 300 старых дрэў і кустоў.
«Зялёны партал» піша, што асноўныя прэтэнзіі мясцовых жыхароў да забудоўшчыка: у жылой зоне нельга будаваць стаянкі і паркоўкі больш, чым для 50 аўтамабіляў. Таксама мясцовыя незадаволеныя тым, што будоўля вядзецца ў ахоўнай зоне.
Жыхары зьвярталіся ў пракуратуру, у Міністэрства архітэктуры і аховы прыродных рэсурсаў, Адміністрацыю раёна. Аднак улады паўтараюць, што гэта законна.
Некалькі тыдняў таму быў зьнесены былы садок і высечаны ўсе дрэвы на тэрыторыі будучай забудовы. Пазьней зьявілася абвестка, што з 21 да 25 чэрвеня на тэрыторыі двара будзе рабіцца высечка дрэў. З першага дня жыхары зьядналіся і вядуць дзяжурствы, каб перашкодзіць рабочым зелянбуда пілаваць дрэвы. У плянах правесьці суботнік, а таксама пікет у абарону зялёных насаджэньняў.
Жыхары прылеглых двароў на працягу двух дзён ладзяць флэшмоб: вешаюць плякаты з заклікамі не зьнішчаць дрэвы. 22 чэрвеня прыблізна ў 15 гадзін работніцы ЖЭСа сталі зрываць плякаты з дрэў, спасылаючыся на загад начальства, але мясцовыя жыхары не далі зрабіць ім гэтага.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт