Logo Polskiego Radia
Print

На радзіме Васіля Быкава ўручылі прэмію "За свабоду думкі"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.06.2018 11:02
Ляўрэатам стаў журналіст, грамадзкі актывіст, заснавальнік моўных курсаў Глеб Лабадзенка.
Г. ЛабадзенкаГ. ЛабадзенкаFacebook

Глеб Лабадзенка атрымаў прэмію «За свабоду думкі». На радзіме Васіля Быкава, каля дома-музэя ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну прэмія бы ўручаная ўжо 11-ы раз.

Паводле заснавальніка руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, аднаго з ініцыятараў стварэньня прэміі імя Васіля Быкава, ужо другі год арганізатары ўганараваньня маюць праблемы зь фінансамі. Сёлета ў красавіку стартавала кампанія па зборы грошай на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака», аднак актыўнасьць аказалася невысокай.

Адным з галоўных спонсараў стаў бізнэсовец, заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер, які перавёў 2000 рублёў зь неабходных 5000.

Сродкі патрэбныя перадусім на выраб статуэткі і дыплёма для ляўрэата (1100 рублёў), арганізацыю ўрачыстасьцяў, канцэрт і падтрымку мэдыя (1600 рублёў), выраб прызоў (1000 рублёў), арэнду аўтобусаў (1300 рублёў). На момант публікацыі было сабрана 85% ад патрэбнай сумы.

Прэмія імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ўручаецца выдатным беларусам, якія праявілі сябе ў грамадзкай ці творчай дзейнасьці на карысьць Бацькаўшчыны.

Ляўрэатамі ў розны час станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, краязнаўцы Алесь Белакоз і Ада Райчонак, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, літаратары і палітыкі Ўладзімір Някляеў і Павал Севярынец, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч, рэжысэр Валеры Мазынскі, грамадзкі дзеяч Зьміцер Дашкевіч.

Глеб Лабадзенка вядомы як журналіст, грамадзкі актывіст, аўтар курсаў «Мова нанова». Зь нядаўніх ягоных ініцыятыў — збор грошай на першы помнік Тадэвушу Касьцюшку ў Беларусі, мэмарыяльныя дошкі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну, бронзавую дошку ды 100-годзьдзя абвяшчэньня БНР.

паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт