Logo Polskiego Radia
Print

Абаронцы Курапатаў гатовыя сустрэцца з уладальнікамі „Поедем поедим”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.06.2018 12:01
Удзельнікаў акцыі абароны Курататаў выпрацавалі супольную пазыцыю па перамовах з уласьнікамі рэстарацыі.
КурапатыКурапаты Photo:Andrej Kuźniečyk/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Абаронцы Курапатаў гатовыя сустрэцца з уладальнікамі „Поедем поедим”
Удзельнікаў акцыі абароны Курататаў выпрацавалі супольную пазыцыю па перамовах з уласьнікамі рэстарацыі.
Як паведаміў Павал Севярынец, адзін з удзельнікаў акцыі абароны Курататаў, актывісты выпрацавалі супольную пазыцыю па перамовах з уласьнікамі рэстарацыі „Поедем поедим” ля ахоўнай зоны мэмарыялу.
Прадстаўнікі абаронцаў Курапатаў гатовыя сустрэцца з уладальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу 27 чэрвеня а 10.00 на пляцоўцы парталу TUT.BY.
Узгодненая пазыцыя абаронцаў: спыненьне працы рэстарацыі й правядзеньне незалежнага грамадзкага расьсьледаваньня абставінаў будаўніцтва з удзелам усіх зацікаўленых бакоў. „Выкуп рэстарацыі грамадзкасьцю непрымальны”, - паведаміў Севярынец у Фэйсбуку.
Подпісы пад заявай паставілі Марат Гаравы, Зьміцер Дашкевіч, Рыгор Кастусёў, Алег Корбан, Вольга Мікалайчык, Эдуард Пальчыс, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык і Ганна Шапуцька.
Нагадаем, грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі, якая стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт