Logo Polskiego Radia
Print

Польская харавая музыка XVI-XXI ст. прагучыць сёньня ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.06.2018 12:51
Творы выканае знакаміты польскі хор «Cappella Corale Varsaviana».

/

27 чэрвеня 2018 г. (серада) ў 19:30 у Архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Менску (пл. Свабоды, 9) адбудзецца канцэрт «Польская харавая музыка XVI-XXI стагодзьдзяў» у выкананьні знакамітага польскага хора «Cappella Corale Varsaviana». Дырыжор – Раман Рэваковіч.
Творы, якія ўвайшлі ў праграму канцэрта, прадстаўляюць шырокі спэктар польскай сакральнай музыкі a cappella розных эпох і стыляў. Найранейшыя з выбраных твораў належаць да эпохі позьняга Рэнэсансу – пэрыяду росквіту Першай Рэчы Паспалітай.
Другую групу ў праграме канцэрта складаюць творы кампазытараў ХХ стагодзьдзя, у якім сакральная музыка Польшчы прадстаўлена выключна багата. У той час ствараліся як творы для выкарыстаньня падчас літургіі, так і мастацкія стылізацыі, якія адлюстроўваюць асабістую духоўнасьць сваіх аўтараў, іх гістарычнае і рэлігійнае адлюстраваньне.
У праграму ўключаныя творы беларускага кампазытара Дзьмітрыя Лыбіна і ўкраінскага кампазытара Багдана Сёгіна.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт