Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі стаўка рэфінансаваньня зьніжаная да 10% гадавых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.06.2018 17:13
Апошні раз стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі мянялася 14 лютага гэтага году – была зьніжаная з 11 да 10,5% гадавых.
Будынак Нацбанку Беларусі ноччуБудынак Нацбанку Беларусі ноччуcommons.wikimedia.org/Anatolick/Public Domain CC0

У Беларусі стаўка рэфінансаваньня зьніжаная да 10% гадавых
27 чэрвеня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьніжаная з 10,5 да 10% гадавых, што зьяўляецца мінімумам гэтага паказчыка для краіны за апошнія дзесяць гадоў. Такое рашэньне прыняло 20 чэрвеня праўленьне Нацыянальнага банку на штоквартальным пасяджэньні па грашова-крэдытнай палітыцы.
Апошні раз стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі мянялася 14 лютага гэтага году – была зьніжаная з 11 да 10,5% гадавых. Тлумачачы рашэньне аб чарговым зьніжэньні стаўкі, прэс-служба Нацбанку адзначыла, што гадавая інфляцыя запавольваецца. Прагноз разьвіцьця сытуацыі ў эканоміцы, у зьнешнім гандлі, на валютным і дэпазытным рынках паказвае, што фарміраваныя грашова-крэдытныя ўмовы забясьпечаць знаходжаньне інфляцыі ў рамках мэтавых парамэтраў.
У маі 2018 году прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэньні склаў 4,4% пры 5% у красавіку.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт