Logo Polskiego Radia
Print

Сямён Шапіра падаў у адстаўку з пасады старшыні Фэдэрацыі хакея Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.06.2018 12:44
Шапіру на пасадзе старшыні ФХБ замяніў былы хакеіст зборнай Беларусі 42-гадовы Генадзь Савілаў.
Сямён ШапіраСямён Шапіраyoutube.com/screen

Шапіра падаў у адстаўку з пасады старшыні Фэдэрацыі хакея Беларусі
Чыноўнік абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што ён не здолеў выканаць пастаўленыя задачы.
Пра гэта Сямён Шапіра абвясьціў на канфэрэнцыі ФХБ, у прыватнасьці ён заявіў, што хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сфэры.
«Я заўсёды казаў сваім падначаленым: выканаў сваю задачу – працуй, не выканаў – сыходзь. Лічу, што зараз мне трэба несьці за гэта адказнасьць, таму прымаю мужчынскі ўчынак – падаць у адстаўку », – заявіў Шапіра.
Нагадаем, што ён узначаліў фэдэрацыю год таму. За гэты час заняўся рэфармаваньнем чэмпіянату Беларусі. Нацыянальная і маладзёжная зборная пакінулі топ-дывізіён. Юніёрская каманда ўпершыню за доўгі час выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату.
Шапіру на пасадзе старшыні ФХБ замяніў былы хакеіст зборнай Беларусі 42-гадовы Генадзь Савілаў. Цяпер ён гуляе за хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі, а таксама фігуруе як экспэрт на беларускім тэлебачаньні.
паводле tut.by/эж


Чыноўнік абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што ён не здолеў выканаць пастаўленыя задачы.
Пра гэта Сямён Шапіра абвясьціў на канфэрэнцыі ФХБ, у прыватнасьці ён заявіў, што хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сфэры.

«Я заўсёды казаў сваім падначаленым: выканаў сваю задачу – працуй, не выканаў – сыходзь. Лічу, што зараз мне трэба несьці за гэта адказнасьць, таму прымаю мужчынскі ўчынак – падаць у адстаўку », – заявіў Шапіра.

Нагадаем, што ён узначаліў фэдэрацыю год таму. За гэты час заняўся рэфармаваньнем чэмпіянату Беларусі. Нацыянальная й маладзёжная зборная пакінулі топ-дывізіён. Юніёрская каманда ўпершыню за доўгі час выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату.

Шапіру на пасадзе старшыні ФХБ замяніў былы хакеіст зборнай Беларусі 42-гадовы Генадзь Савілаў. Цяпер ён гуляе за хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі, а таксама фігуруе як экспэрт на беларускім тэлебачаньні.

паводле tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт