Logo Polskiego Radia
Print

Апошні самалёт вылецеў з аэрапорту Менск-1

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.06.2018 15:47
У памяць аб першым аэрапорце захаваюць будынак былога аэравакзала, дзе цяпер разьмясьціўся офіс інвэстара-забудоўшчыка.
Будынак менскага аэравакзалаБудынак менскага аэравакзалаyoutube.com/screen

Менскі завод грамадзянскай авіяцыі нумар 407 канчаткова закрывае старую пляцоўку ў аэрапорце Менск-1. Апошні самалёт узьняўся 28 чэрвеня з гэтай узьлётна-пасадачнай паласы.
Пасьля тэхнічнага абслугоўваньня Ту-134, які належыць Сыбірскаму навукова-дасьледчаму інстытуту грамадзянскай авіяцыі, паляцеў у Маскву. Як растлумачыў намесьнік генэральнага дырэктара заводу Юрый Бондараў, больш гэта ўзьлётна-пасадачная паласа не прыме і не выпусьціць ніводнага борта. Новы вялікі ангар завода працуе ў Нацыянальным аэрапорце Менск.
У памяць аб першым аэрапорце захаваюць будынак былога аэравакзала, дзе цяпер разьмясьціўся офіс інвэстара-забудоўшчыка. У гэтым раёне зьявіцца шматфункцыянальны комплекс з жылымі забудовамі, школамі й дзіцячымі садкамі.
паводле belta.by/эж

Менскі завод грамадзянскай авіяцыі нумар 407 канчаткова закрывае старую пляцоўку ў аэрапорце Менск-1. Апошні самалёт узьняўся 28 чэрвеня з гэтай узьлётна-пасадачнай паласы.

Пасьля тэхнічнага абслугоўваньня Ту-134, які належыць Сыбірскаму навукова-дасьледчаму інстытуту грамадзянскай авіяцыі, паляцеў у Маскву. Як растлумачыў намесьнік генэральнага дырэктара заводу Юрый Бондараў, больш гэта ўзьлётна-пасадачная паласа не прыме й не выпусьціць ніводнага борта. Новы вялікі ангар завода працуе ў Нацыянальным аэрапорце Менск.

У памяць аб першым аэрапорце захаваюць будынак былога аэравакзала, дзе цяпер разьмясьціўся офіс інвэстара-забудоўшчыка. У гэтым раёне зьявіцца шматфункцыянальны комплекс з жылымі забудовамі, школамі й дзіцячымі садкамі.

паводле belta.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт