Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы маюць праблемы з вылетам з кіеўскага аэрапорта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2018 12:48
МЗС Беларусі рэкамэндуе „грамадзянам, якія вылятаюць, зьвязацца са сваімі турапэратарамі”.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Беларусы маюць праблемы з вылетам з кіеўскага аэрапорта
У аэрапорце Кіеў з 30 чэрвеня затрымліваюць многія рэйсы.
МЗС Беларусі паведаміла пра „сур'ёзныя складанасьці” з вылетам беларускіх турыстаў з кіеўскага аэрапорта.
Як піша зьнешнепалітычнае ведамства на сваёй старонцы ў „Твітэры”, у прыватнасьці авіякампаніі Bravo Airways і Anda Air адмянілі палёты ў Алікантэ (Гішпанія), Люблін (Польшча), Тырану (Альбанія), Шарм-эш-Шэйх (Эгіпет), а таксама ў Туніс. Акрамя таго, адбыліся затрымкі вылетаў у турэцкую Анталію й грузінскі Батумі.
МЗС Беларусі запэўнівае, што працуе над узьніклай праблемай, і рэкамэндуе „грамадзянам, якія вылятаюць, зьвязацца са сваімі турапэратарамі”.
Украінскія СМІ паведамляюць, што ў аэрапорце Кіеў з 30 чэрвеня затрымліваюць рэйсы. З-за адмены або затрымкі ня могуць вылецець некалькі тысяч турыстаў. Вядома, што многія беларускія турыстычныя кампаніі прадаюць беларусам турпакеты з вылетамі зь кіеўскага аэрапорта.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт