Logo Polskiego Radia
Print

Арцыбіскуп Кандрусевіч нагадаў пра 100-годзьдзе БНР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2018 15:31
На ўрачыстасьці ў Будслаў пешкі й на роварах прыйшлі больш як дзьве з паловай тысячы пілігрымаў.
Public Domain/commons.wikimedia.org

Арцыбіскуп Кандрусевіч нагадаў пра 100-годзьдзе БНР
На ўрачыстасьці ў Будслаў пешкі й на роварах прыйшлі больш як дзьве з паловай тысячы пілігрымаў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які браў удзел ва ўрачыстасьцях у Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, зьвяртаючыся да тысячаў пілігрымаў, сказаў:
„Нам і нашаму народу, які сёлета адзначае 100-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі — факту, якога нельга ігнараваць, бо гэта частка нашай гісторыі, — неабходная духоўная перамена. Распачаць яе неабходна зь сябе, не шукаючы вінаватых. Неабходна на шляху шчырага дыялёгу шукаць шляхоў вырашэньня існуючых праблем нашага грамадзтва. Не кампрамісу, а дыялёгу, бо калі кампраміс мае на мэце атрымаць „большы кавалак торта“, то мэта дыялёгу — дасягненьне супольнага дабра”, - заявіў арцыбіскуп.
Сёлетнія ўрачыстасьці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць 1–2 ліпеня й прысьвечаныя 20-годзьдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсьвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — „надзеі Касьцёлу й грамадзтву”.
На ўрачыстасьці ў Будслаў пешкі й на роварах прыйшлі больш як дзьве з паловай тысячы пілігрымаў з усіх дыяцэзіяў Беларусі.
catholic.by/svaboda.org/аз

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які браў удзел ва ўрачыстасьцях у Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, зьвяртаючыся да тысячаў пілігрымаў, сказаў:

„Нам і нашаму народу, які сёлета адзначае 100-годзьдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі - факту, якога нельга ігнараваць, бо гэта частка нашай гісторыі, - неабходная духоўная перамена. Распачаць яе неабходна зь сябе, не шукаючы вінаватых. Неабходна на шляху шчырага дыялёгу шукаць шляхоў вырашэньня існуючых праблем нашага грамадзтва. Не кампрамісу, а дыялёгу, бо калі кампраміс мае на мэце атрымаць „большы кавалак торта“, то мэта дыялёгу — дасягненьне супольнага дабра”, - заявіў арцыбіскуп.

Сёлетнія ўрачыстасьці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць 1–2 ліпеня й прысьвечаныя 20-годзьдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсьвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі - „надзеі Касьцёлa й грамадзтвa”.

На ўрачыстасьці ў Будслаў пешкі й на роварах прыбылі больш як дзьве з паловай тысячы пілігрымаў з усіх дыяцэзіяў Беларусі.

catholic.by/svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт