Logo Polskiego Radia
Print

Вядомы беларускі бізнэсовец атрымаў 6 гадоў калёніі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.07.2018 10:00
Аляксандра Кныровіча абвінавацілі ў даваньні хабару, «адкатах» ды ўхіленьні ад выплаты падаткаў.
screen www.belsat.euscreen www.belsat.eu

Шэсьць гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Такі вырак суд Фрунзенскага раёну Менску агучыў у справе бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча. Дырэктар «СарматТэрма-Інжынірынгу» атрымаў прысуд з забаронай займаць дырэктарскія пасады тэрмінам на 5 гадоў. Яго абвінавацілі ў даваньні хабару, «адкатах», якія нібыта падвышалі кошт камунальных паслуг для беларусаў, ды ўхіленьні ад сплаты падаткаў. Асуджаны бізнэсовец, які 17 месяцаў правёў у турме КДБ, сваёй віны не прызнае.

Аляксандар Лукашэнка яшчэ да судовага паседжаньня агучыў, якога прысуду чакае. «Пасрэднікі, хто даваў, хто браў гэты хабар, усе будуць сядзець!», – загадаў Лукашэнка.

«Калі гаворка ідзе пра нейкага чыноўніка, то яму даюць 8 гадоў, яго хутка выпускаюць і ён ідзе кіраваць нейкім калгасам. А калі гаворка пра нейкага прадпрымальніка то яго судзяць, даюць 6 гадоў. Гэта зьдзек над прадпрымальніцтвам у нашай краіне», – мяркуе Яраслаў Раманчук, прэзыдэнт навукова-дасьледчага Цэнтру Мізеса.

Тэрміны атрымалі і іншыя фігуранты справы: намеснік дырэктара фірмы Ігар Максімаў – 4 гады з канфіскацыяй, вядучы эканаміст Андрэй Кускоў – 3 гады турмы і забарону на прадпрымальніцкую дзейнасьць на 5 год, намесьнік дырэктара па продажах Еяўгеній Папоўскі – 4 гады калёніі. Дадаткова асуджаныя мусяць пагасіць нанесеную дзяржаве страту ў памеры 2 мільёны 765 тысячаў рублёў.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт