Logo Polskiego Radia
Print

ЗВР Беларусі зьменшыліся на паўмільярда даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.07.2018 13:44
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня склалі 6,83 млрд даляраў.
istara/pixabay.com/CC0 Public Domain

ЗВР Беларусі зьменшыліся на паўмільярда даляраў
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня склалі 6,83 млрд даляраў.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня, паводле папярэдніх зьвестак, склалі 6,83 млрд даляраў. Згодна са статыстыкай на пачатак 2018 году, гэтыя аб’ёмы перавышалі 7,31 млрд даляраў. Такім чынам, за 6 месяцаў рэзэрвы зьменшыліся амаль на паўмільярда даляраў (483,9 млн).
Як адзначаецца на сайце Нацыянальнага банку Беларусі, зьніжэньне ўзроўню міжнародных рэзэрвовых актываў абумоўлена плянавым пагашэньнем урадам зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце на агульную суму блізу 424 млн даляраў, а таксама зьніжэньнем кошту золата.
Згодна з „Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі”, ухваленай урадам, аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2019 году з улікам пагашэньня ўнутраных і зьнешніх абавязаньняў у замежнай валюце павінен скласьці ня меней за 6 млрд даляраў.
Як паведамляла Міністэрства фінансаў, дзяржаўны доўг Беларусі на 1 чэрвеня склаў 42,5 млрд рублёў (больш за 20 млрд даляраў) і павялічыўся ў параўнаньні з пачаткам 2018 году на 292,5 млн рублёў (на 0,7%).
Згодна зь фінансавымі абавязаньнямі ўраду цягам 2019–2025 гадоў Беларусь павінна накіраваць на абслугоўваньне й пагашэньне зьнешняга і ўнутранага дзяржаўнага доўгу 23,46 млрд даляраў.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт