Logo Polskiego Radia
Print

Пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме зь Кітаем уступае ў сілу з 10 жніўня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.07.2018 15:21
Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі бязь візы да 30 дзён у адной паездцы, але ня больш за 90 дзён у годзе.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме зь Кітаем уступае ў сілу з 10 жніўня
Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі бязь візы да 30 дзён у адной паездцы, але ня больш за 90 дзён у годзе.
Пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме паміж Беларусьсю й Кітаем уступае ў сілу з 10 жніўня. Аб гэтым у Твітары напісаў пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды.
„З 10 жніўня 2018 года ўступае ў сілу пагадненьне аб узаемным 30-дзённым бязьвізавым рэжыме паміж Беларусьсю й Кітаем”, - паведамляе пасол. Ён таксама пацьвердзіў, што кітайскі бок ратыфікаваў пагадненьне.
Беларусь таксама ўжо ратыфікавала міжурадавае пагадненьне зь Кітайскай Народнай Рэспублікай аб узаемным бязьвізавым рэжыме для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў. Адпаведны закон быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі бязь візы да 30 дзён у адной паездцы, але ня больш за 90 дзён у годзе. Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца вучэбнай, прафэсійнай дзейнасьцю, яму трэба будзе атрымаць спэцыяльную візу. Бязьвізавы рэжым ахоплівае прыватныя паездкі, бізнэс-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі.
Міжурадавае пагадненьне аб узаемным бязьвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візыту кіраўніка Беларусі ў КНР. Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Эўропы, у якіх устаноўлены бязьвізавы рэжым з Кітаем.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт