Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 70 парушальнікаў беларускай мяжы цягам тыдня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.07.2018 15:44
Гэта ў асноўным грамадзяне Нігерыі, Пакістану, Альжыра, Банглядэш, Марока, Сэнэгала, Афганістана й Эгіпта й г.д.
pixabay.com/Public Domain CC0

Больш за 70 парушальнікаў беларускай мяжы цягам тыдня
Гэта ў асноўным грамадзяне Нігерыі, Пакістану, Альжыра, Банглядэш, Марока, Сэнэгала, Афганістана й Эгіпта й г.д.
З пачатку тыдня беларускія памежнікі затрымалі 72 парушальнікі дзяржаўнай мяжы. Як і раней, усе яны апынуліся замежнымі грамадзянамі Нігерыі, Пакістану, Альжыра, Банглядэш, Марока, Сэнэгала, Кубы, Ганы, Туніса, Віетнама, Афганістана й Эгіпта.
Мэты ў іх былі розныя: хтосьці зьбіраўся перабрацца ў адной з краін ЭЗ працу, хтосьці шукаў лепшыя ўмовы для жыцьця. А вось спосаб абралі аднолькавы – наўмысна незаконна парушыць беларуска-польскую й беларуска-летувіскую межы. Па папулярнасьці дадзеныя напрамкі стабільна застаюцца ў „лідарах” у парушальнікаў.
З сабой у дарогу нелегальныя мігранты зьбіралі „стандартныя” наборы: асабістыя рэчы, прадукты харчаваньня, трохі грошай і мабільныя тэлефоны. Праўда ў некаторых сустракаліся й англа-рускія слоўнікі.
5 ліпеня дзякуючы сумесным апэратыўным дзеяньням беларускіх і летувіскіх памежнікаў быў спынены канал нелегальнай міграцыі. Больш за 20 грамадзян Ірака рухаліся транзытам праз Беларусь у адну з краін ЭЗ. Таксама ў ноч на 6 ліпеня памежнікі паблізу населенага пункта Буйко ў непасрэднай блізкасьці ад мяжы затрымалі 15 грамадзян Віетнама. Замежнікі прыбылі з Расеі, а далей транзытам праз Беларусь зьбіраліся незаконна трапіць у Летуву.
Па ўсіх фактах правапарушэньняў пачаты працэсуальныя дзеяньні. Парушальнікі заканадаўства затрыманыя для далейшага разгляду. Ім пагражае дэпартацыя й забарона ўезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на пяць гадоў.
gpk.gov.by/racyja.com/аз

З пачатку тыдня беларускія памежнікі затрымалі 72 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. Як і раней, усе яны апынуліся замежнымі грамадзянамі Нігерыі, Пакістану, Альжыра, Банглядэш, Марока, Сэнэгала, Кубы, Ганы, Туніса, Віетнама, Афганістана й Эгіпта.

Мэты ў іх былі розныя: хтосьці зьбіраўся перабрацца ў адной з краін ЭЗ працу, хтосьці шукаў лепшыя ўмовы для жыцьця. А вось спосаб абралі аднолькавы – наўмысна незаконна парушыць беларуска-польскую й беларуска-летувіскую межы. Па папулярнасьці дадзеныя напрамкі стабільна застаюцца ў „лідарах” у парушальнікаў.

З сабой у дарогу нелегальныя мігранты зьбіралі „стандартныя” наборы: асабістыя рэчы, прадукты харчаваньня, трохі грошай і мабільныя тэлефоны. Праўда ў некаторых сустракаліся й англа-рускія слоўнікі.

5 ліпеня дзякуючы сумесным апэратыўным дзеяньням беларускіх і летувіскіх памежнікаў быў спынены канал нелегальнай міграцыі. Больш за 20 грамадзян Ірака рухаліся транзытам праз Беларусь у адну з краін ЭЗ. Таксама ў ноч на 6 ліпеня памежнікі паблізу населенага пункта Буйко ў непасрэднай блізкасьці ад мяжы затрымалі 15 грамадзян Віетнама. Замежнікі прыбылі з Расеі, а далей транзытам праз Беларусь зьбіраліся незаконна трапіць у Летуву.

Па ўсіх фактах правапарушэньняў пачаты працэсуальныя дзеяньні. Парушальнікі заканадаўства затрыманыя для далейшага разгляду. Ім пагражае дэпартацыя й забарона ўезду на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на пяць гадоў.

gpk.gov.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт